Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Аляксандар Лукашэнка 22 красавіка прыняў генэральнага пракурора Віктара Шэймана, які даў справаздачу аб выніках працы органаў пракуратуры па забесьпячэньні законнасьці й правапарадку ў краіне. Кіраўнік дзяржавы даручыў пракуратуры ўзмацніць нагляд за захаваньнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні прыватызацыі аб’ектаў дзяржаўнай уласнасьці, прадухіляць спробы пранікненьня ў Беларусь крымінальнага капіталу.

Неабходна павысіць эфэктыўнасьць нагляду за выкананьнем заканадаўства пры правядзеньні камэрцыйных аўкцыёнаў і конкурсаў па продажу аб’ектаў дзяржуласнасьці, спыняць любыя факты лябіраваньня інтарэсаў камэрцыйных структураў ва ўрон дзяржаве.

Паводле фактаў неабгрунтаванага заніжэньня кошту аб’ектаў дзяржуласнасьці і несвоечасовай іх аплаты, а таксама па іншых парушэньня заканадаўства аб прыватызацыі варта прымаць жорсткія меры пракурорскага рэагаваньня, лічыць Аляксандар Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўказаў на неабходнасьць узмацненьня барацьбы зь цяжкімі і асабліва цяжкімі злачынствамі ў сэфры эканомікі.

Лукашэнка даручыў генэральнаму пракурору рупліва прааналізаваць працу праваахоўчых органаў, якія ажыцьцяўляюць апэратыўна-вышукную дзейнасьць у сфэры выкананьня падаткавага й мытнага заканадаўства, перадае БЕЛТА.