1. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  2. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  3. В ФСБ России рассказали подробности «дела о планировавшемся в Беларуси перевороте»
  4. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  5. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  6. «Врач говорил: «Вам лучше второго ребенка родить». История Юрия, воспитывающего ребенка с аутизмом
  7. «Осознание, что это действия не совсем законные, появилось позже». Замов Бабарико допрашивают в суде
  8. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  9. Как вовремя заметить предвестники алкоголизма? Главное о здоровье за неделю
  10. Мы вам — факт о стране, а вы нам ее называете. Тест: Беларусь, Туркменистан, КНДР или США?
  11. Захарова: Запад хотел «перекрыть» информацию о готовящемся в Беларуси перевороте заявлениями Праги
  12. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  13. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  14. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  15. Госдеп назвал ложными заявления о причастности США к попыткам устранения Лукашенко
  16. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  17. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  18. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  19. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  20. Свежая статистика по COVID-19 в стране: сколько новых случаев коронавируса за сутки
  21. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  22. Белорусская и российская стороны высказались о задержании Зенковича и Федуты. Какие вопросы остались
  23. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  24. «Дело о госперевороте», анонс принципиального решения и дочка Тимы Белорусских — все за выходные
  25. 12 топ-клубов Европы официально объявили о создании Суперлиги. УЕФА обещает жесткие санкции
  26. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  27. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  28. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  29. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  30. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат


Зміцер Лукашук,

фотоГалоўны санітарны доктар Расіі расказаў Еўрарадыё, як яго “водзяць за нос” беларускія калегі, каму адарве галаву ў Беларусі і чаму мы — “марская краіна”.

Еўрарадыё: Ёсць пэўныя тавары, якія забароненыя для ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Расіі. Тое ж самае “Баржомі”, да прыкладу. А ў Беларусі такой забароны няма. І межаў паміж нашымі краінамі няма. Атрымліваецца, што пры жаданні Беларусь можа завозіць мінералку з Грузіі і прадаваць яе ў вас.

Генадзь Анішчанка: Сапраўды, ёсць нейкая фірма, на этыкетцы якой красуецца: “Дыстрыб’ютарам “Баржомі” з’яўляецца ТАА “Класічныя віны” горад Мінск”. На здароўе, ніхто не пярэчыць. Але калі гэты “Баржомі” з гэтай этыкеткай з’яўляецца на тэрыторыі расійскага Даргамілаўскага альбо Чаромушскінскага рынка, то мы гэта жорсткім чынам спыняем. Зараз мы судзімся з двума рынкамі за тое, што яны парушылі табу, якое было. Нашы калегі (з Беларусі — Еўрарадыё) з цяжкасцю зразумелі гэтую сітуацыю і асобныя дакументы змянілі. Але не ўсё яшчэ зрабілі. І гэта выклікала ў нас пэўнае непаразуменне. Яны ж чапляюцца за нейкія фармальныя прыкметы. І таму зараз у нас ёсць пытанне: “Хлопцы! Альбо вы кажыце, што вы гэтага не робіце, альбо не дурыце нам галаву!” Але такое пытанне ёсць менавіта па “Баржомі”. Калі з “Баржомі” яны бліжэйшым часам не разбяруцца, то адказ будзе вельмі адчувальны і, самае галоўнае — хуткі. Але пакуль я не бачу рашэння.

Другая праблема, якая ўзнікла пазней. Я спецыяльна прыязджаў у Беларусь 19 траўня ў рамках саміту СНД, сустракаўся са сваімі калегамі. Прыехаў і кажу: “Хлопцы! Расійская Федэрацыя нядаўна ўвяла жорсткія, але справядлівыя патрабаванні па ўтрыманні глазуры ў рыбнай прадукцыі”. А што такое “глазура”? Гэта проста лёд, які намарожваецца на рыбнае філе. Мы ўвялі, але раптам атрымліваем у межах Мытнага саюза ліст з Беларусі, дзе гаворыцца, што Беларусь настойвае на тым, што трэба пазначаць вагу брута і нета. Я кажу: “Выбачайце мне! Гэта не вашая кампетэнцыя! Для мяне, як для расійскай службы, якая апроч санітарных пытанняў яшчэ курыруе пытанні абароны правоў спажыўцоў, гэтая функцыя важная. У вашым санітарным заканадаўстве этыкетка ўвогуле не абгаворваецца. Тым больш, што вага брута і нета — гэта паказчык таваразнаўчы, а не паказчык бяспекі”. Так, кажуць, мы падумаем, мы ўсё вырашым. А на гэтым тыдні, падчас пасяджэння працоўнай групы Беларусь настойвае на тым, каб прыбраць расійскі паказчык, які цяпер ёсць, і пакінуць, як было раней. А было як: 20-40% лёду на кавалку рыбнага мяса. Уяўляеце, што гэта такое?! Прыходзіць нашая расійская бабуля ў краму, набывае 800 грамаў, кладзе на патэльню, дзе ў яе застаецца 400 грамаў. А калі яшчэ ўважліва прыгледзіцца, то там не філе мінтая, да прыкладу, а кавалкі, абрэзкі экзатычнай кітайскай ці в’етнамскай рыбы.

Я і кажу: “Хлопцы! Я з вялікай павагай стаўлюся да Беларусі, я яе люблю. Больш за тое, калі я бываю ў Беларусі, то абавязкова наведваю Хатынь. Гэта месца, дзе ты сябе прыміраеш з той агульначалавечай ісцінай, да якой кожны павінен датыкнуцца. І я ведаю вас як буйнейшую рыбную дзяржаву — Беларусь абмываецца чатырма марамі, двума акіянамі. Чаго вы ў гэта пытанне лезеце?!” І я ведаю, чаму. Я быў ў Брэсце ўвосень на заводзе — добры завод. Малады хлопец раскруціўся: набывае рыбу ў Нарвегіі, Расія яму дае безлімітныя квоты, ён робіць добры прадукт і вязе яго ў Расію. І ён не робіць фальсіфікаты, як некаторыя ў нас у Расіі, на жаль, працягваюць рабіць. Яму гэты лішні лёд непатрэбны. А гэтым кавалкам лёду ўсе хібы якасці нівелююцца. Намарозіў кавалак лёду — не трэба лядоўня, пра якасць можна не клапаціцца і бабульку можна падмануць. Але яны (беларускі бок — Еўрарадыё) на гэтым настаялі. Некарэктна, некалегіяльна. Але калі я прыязджаў — я спецыяльна ездзіў для гэтага — мне казалі, што разгледзім. І што?! Увогуле, беларуская санітарная служба не мае права патрабаваць паказчыкі брута і нета, а вось я магу! Бо ў мяне ёсць падман спажыўца, увядзенне ў зман спажыўца. Усё ж я думаю, што гэтыя пытанні мы вырашым — гэта пытанні росту. Вось толькі, як кажуць, відэльцы і лыжкі знайшліся, але асадак застаўся!

Еўрарадыё: Вы сказалі, што магчымыя адчувальныя меры ў адказ...

Генадзь Анішчанка: Канешне, магчымыя! Вакол ідзе жыццё вірлівае, і ў гэтым жыцці ўсё здараецца. Я стану на фармальную пазіцыю, буду на яе станавіцца пры любым зручным моманце. А такі зручны момант прадстаўляецца два разы на дзень. І я магу зрабіць столькі непрыемнасцяў! Як беларусы мне зрабілі па фармальных прыкметах зараз. Найперш, некалегіяльна павёў сябе мой калега спадар Арнавутаў. Калі б ён адвёў мяне ў бок і сказаў: “Разумееш, мы не можам вось гэта зрабіць”, я б гэта зразумеў. А то: “Так-так! Усё добра, мы ўсё вырашым”. Я вяртаюся ў Расію, а мне падкідваюць такое. Я да яго паехаў, не ён да мяне! Паехаў толькі з павагі да гэтай добрай, мілай, чалавечнай, хрысціянскай краіны!

Еўрарадыё: Але ж хацелася пачуць хоць адзін канкрэтны прыклад!

Генадзь Анішчанка: Канкрэтнага прыкладу не дачакаешся!

Еўрарадыё: Цяпер вы змагаецеся з еўрапейскімі агуркамі, забаранілі іх увозіць.

Генадзь Анішчанка: Ды якія агуркі! Я ўсю зеляніну забараніў, акрамя бульбы. Ведаеш, што такое бульба?

Еўрарадыё: А то! Калі раптам Беларусь гэтую еўрапейскую зеляніну, як тое ж “Баржомі”, павязе ў Расію, што будзеце рабіць, якія захады прымаць?

Генадзь Анішчанка: Адарву галаву! Але Беларусь не павязе нам зеляніну. Дарэчы, я не далей, як учора падпісаў на імя Васіля Іванавіча Жарко, міністра аховы здароўя Беларусі, ліст з просьбай вельмі ўважліва паставіцца да той сітуацыі, якая сёння адбываецца ў Расіі.
-35%
-10%
-30%
-10%
-30%
-10%
-10%
-10%
-20%
-13%
0073023