1. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  2. АНТ: «Ціханоўскія атрымалі долю ў кампаніі сям'і Бабарыкі задоўга да выбараў». Глядзім дакументы
  3. «Вы будете петь вместе с ангелами, и твой голос будет звучать, как всегда, ярко». В Минске простились с Леонидом Борткевичем
  4. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  5. «Как раньше ездил к пациентам? На коне!» История, вероятно, самого пожилого медика страны
  6. Суд приговорил музыканта Тиму Белорусских к двум годам «домашней химии»
  7. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  8. «Падает мотивация платить налоги». Белорусы плохо разбираются в бюджете. Вот к чему это может приводить
  9. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  10. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  11. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  12. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  13. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  14. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  15. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  16. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  17. Переговоры с Мишустиным и новые законы. Что происходит в Беларуси 16 апреля
  18. Разбираемся с подержанными «китайцами». Что интересного можно купить?
  19. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  20. «Я решил отвечать соразмерно». Байден заявил, что выбрал мягкий вариант санкций против России
  21. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  22. В выходные чуть потеплеет, на следующей неделе — похолодание и дожди
  23. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  24. Премьер-министр России в Минске: налоговая интеграция и анонс встречи Лукашенко и Путина
  25. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  26. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  27. «Это недопустимо». Григорий Василевич — об идее ограничить возраст для голосования 70 годами
  28. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  29. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  30. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке


Зміцер Лукашук,

Звольнены вядучы канала АНТ расказаў Еўрарадыё, калі з’язджае з Беларусі, ці памірыўся з Ярмошынай і пра кампрамісы ў журналістыцы.

Еўрарадыё: Мы дамовіліся, што не будзем гаварыць пра палітыку і тое, як адбывалася вашае звальненне. Пытанне асабістае - як адчувае сябе чалавек, які раптоўна страціў любімую працу?

Сяргей Дарафееў: На маю думку, я прафесію не згубіў, я ў прафесіі застаўся. Журналістыка такая прафесія, якая, з аднаго боку, мае нацыянальны почырк, характар, а з другога - не мае прапіскі геаграфічнай. Таму - у прафесіі я застаюся. Зразумела, доля майго ўдзелу ў беларускай журналістыцы будзе менш. Але сыходзіць з беларускай журналістыкі не збіраюся.

Еўрарадыё: Пад беларускай журналістыкай маюцца на ўвазе беларускія СМІ?

Сяргей Дарафееў: Маецца на ўвазе тая аўдыторыя, якая думае, якая актыўная, у якой ёсць свая грамадзянская пазіцыя і свой пункт гледжання. Я пастараюся, каб мая пазіцыя як вядучага, як рэдактара, ўвогуле - як журналіста, была ў іншай краіне, так сама, як і ў Беларусі, максімальна аб’ектыўнай і палітычна нейтральнай. Я выдатна разумею, што ў любой краіне ў кожнага масмедыя ёсць ўладальнік, ёсць пэўная зацікаўленасць, магчыма — лобі. Але ніхто не адмяняў прынцыпаў брытанскай журналістыкі, паводле якіх усе мы навучаліся, стандартаў ВВС і амерыканскай журналістыкі. Я б не хацеў казаць кніжныя фразы пра неабходнасць нейтральнасці. І пастараюся адпавядаць гэтым крытэрам не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Еўрарадыё: Некалькі разоў праскочыла фраза пра “за межамі”. Ужо ёсць нейкія прапановы працаўладкавання?

Сяргей Дарафееў: Ёсць. І я ўжо вельмі хутка з’язджаю. Але я не хацеў бы пакуль казаць пра гэта. Так, гэта іншая краіна, дзе я буду жыць і працаваць. Як доўга - не ведаю.

Еўрарадыё: Які накірунак: усход, захад, поўнач, поўдзень?

Сяргей Дарафееў: Вектар не мае прынцыповага значэння. Для мяне важны той факт, што я з’язджаю з Беларусі. Я ніколі не думаў, што я адсюль з’еду. Хоць магчымасці і прапановы былі і раней. Мне 31 год. Але ўжо і 7, і 8 гадоў таму была магчымасць з’ехаць і, як мне тады падавалася, нядрэнна ўладкавацца, расці, працаваць, развівацца. Але я быў упэўнены, што калі нарадзіўся тут, то і жыць ды працаваць павінен тут. У нас шмат адукаваных, інтэлігентных людзей, якім неабыякава тое, што адбываецца. Я хачу ім сказаць асобны дзякуй, вось яны і складалі аўдыторыю праграмы “Выбар” і “Выбар+”. Дзеля гэтых людзей трэба жыць і працаваць тут. Але зараз у мяне магчымасці працаваць тут няма. З суб’ектыўных і аб’ектыўных прычынаў. Таму - папрацую ў іншай краіне, павучуся нечаму новаму.

Еўрарадыё: Ці не будуць побач кабінеты - ваш і Ягора Хрусталёва (былы намеснік кіраўніка БТ, які зараз працуе ў Маскве, у “СТС Медыя”)?

Сяргей Дарафееў: Не, нашы кабінеты не будуць побач. Прычыны нашых ад’ездаў, мая і Ягора, крыху розныя.

Еўрарадыё: А за што вы зараз жывеце?

Сяргей Дарафееў: За рэшткі тых заробкаў, якія атрымліваў яшчэ не так даўно. Зараз у мяне няма заробку, які б я атрымліваў і за які б я жыў. І гэтае пытанне для мяне зараз першаснае. Бо ёсць тыя людзі, якім я мушу дапамагаць, якім я хачу дапамагаць, якім, спадзяюся, я заўсёды буду дапамагаць. Ёсць высокая адказнасць перад сабой, перад гэтымі людзьмі. І мушу як любы мужчына зарабляць грошы!

Еўрарадыё: Мяркую, было шмат жадаючых сябраваць з папулярным вядучым. Ці шмат з такіх людзей “адсыпалася” пасля вядомых падзей у вашым жыцці?

Сяргей Дарафееў: Я б не сказаў, што я быў адкрыты для ўсіх і з кожным вёў задушэўныя размовы. Не таму, што я камусьці давяраю, а камусьці - не. Хаця гэта нармальна - камусьці давяраць, а камусьці - не. Кола маіх зносінаў зусім невялікага дыяметра. Там людзі, якім я давяраю. Хаця не разважаю так: “Нешта шмат у гэтым коле людзей, час абмежаваць туды доступ”. З кімсьці мне цікава абмяркоўваць кнігі, з кімсьці мы абмяркоўваем працу нашых і замежных масмедыя. Я не фільтрую сваё атачэнне. Але, напэўна, у мяне не такі ўжо і лёгкі характар. Кожная падзея ў жыцці любога чалавека пэўным чынам фарматуе тое грамадства, якое яго атачае. Тое ж адбылася і ў мяне.

Еўрарадыё: А ці не было жадання папрасіць палітычнага прытулку на Захадзе?

Сяргей Дарафееў:
Я ніколі не займаўся “голай” палітыкай, я заўсёды быў журналістам! Я заўсёды быў палітычна нейтральным, падзейна-аб’ектыўным, як мне падаецца. Хаця, магчыма, я і памыляюся, бо складана захоўваць аб’ектыўнасць на 100%. Такога, напэўна, у прыродзе не бывае. Галоўнае — не ісці на вялікія кампрамісы са сваім сумленнем. А журналістыка, як і шмат якія іншыя прафесіі, - гэта прафесія кампрамісаў. Але атрымліваць палітычныя дывідэнды замежнай прыроды з маёй сітуацыі - гэта нейкае спекуляванне. Я пра такі варыянт не думаў.

Еўрарадыё: А ці не было прапаноў ад якіх-небудзь палітыкаў пайсці працаваць да іх?

Сяргей Дарафееў: Я б не хацеў гаварыць на гэтую тэму. Гэта не азначае, што я нешта хаваю, але гэтая тэма да журналістыкі не мае ніякіх адносінаў.

Еўрарадыё: Часам, таго не жадаючы, мы сваімі матэрыяламі, рэпартажамі крыўдзім людзей. Гэта здараецца ў кожнага журналіста. Пасля праграмы, што была ў эфіры 19 снежня, ці даводзілася сустракацца, размаўляць з Лідзіяй Ярмошынай (старшыня ЦВК сыйшла са студыі падчас прамога эфіру)?

Сяргей Дарафееў: Пасля той праграмы я больш не займаўся грамадска-палітычнай журналістыкай. Гэтай тэматыкі не было, у адпаведнасці з маімі новымі службовымі інструкцыямі. Таму ў мяне і падставаў звяртацца да чыноўнікаў не было. І з ёй я не сустракаўся. 

-10%
-20%
-20%
-31%
-30%
-25%
-20%
-12%
-30%
0070970