Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Мінгарвыканкам даў згоду на правядзенне эўхарыстычнай працэсіі па цэнтральных вуліцах Мінска. Аб гэтым стала вядома 28 мая. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ад імя душпастыраў і вернікаў сталіцы выказвае ўдзячнасць прадстаўнікам улады за разуменне, паведамляе catholic.by.

Арцыбіскуп падкрэслівае, што гэты жэст з боку ўладаў паспрыяе кансалідацыі грамадства і дасць магчымасць у малітоўным засяроджанні прайсці ўслед за Езусам Эўхарыстычным, молячыся таксама за нашу краіну.

Працэсія пройдзе 29 мая па традыцыйным маршруце з чатырма прыпынкамі: касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой горцы − плошча Перамогі − Кастрычніцкая плошча – Чырвоны касцёл. Завершыцца працэсія каля архікатэдральнага касцёла.

Нагадаем, у пятніцу стала вядома, што Мінгарвыканкам не даў дазволу на правядзенне працэсіі Божага Цела ў Мінску па традыцыйным маршруце па цэнтры горада. У адказ Тадэвуш Кандрусевіч назваў рашэнне сталічных уладаў "незразумелым": "...гэта непавага да вернікаў, якія з’яўляюцца грамадзянамі сваёй краіны і жыхарамі яе сталіцы, якія працуюць на карысць грамадства".
0058648