102 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  2. Читаете канал «Советская Белоруссия»? Говорим с его автором (нет, это не то же самое, что газета)
  3. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  4. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  5. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино
  6. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  7. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  8. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  9. Приход весны, борьба с частниками и акции солидарности. Что происходило в Беларуси 1 марта
  10. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  11. МВД добилось своего: свидетели по административным делам могут настаивать на закрытых судах
  12. Витеблянину с онкозаболеванием за насилие над милиционерами дали 3,5 года колонии
  13. Водители жаловались, что после поездки по М-10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  14. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  15. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  16. «Личная инфляция»: лекарства и отдельные продукты в феврале подешевели, но в целом цены растут
  17. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  18. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  19. Наказание за зарплаты «в конвертах», ответ Латушко жене Макея, звание сына Лукашенко — все за вчера
  20. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  21. Виктор Лукашенко стал генерал-майором запаса
  22. «Жесточайшим образом останавливать». Чиновники взялись за аптеки, которые подняли цены из-за НДС
  23. «Желающих помочь белорусам в их „хлопотном дельце“ много». Чем заняты «Народные посольства» за границей
  24. Экс-президента Франции Саркози признали виновным в коррупции и приговорили к тюремному заключению
  25. Получающих зарплату «в конвертах» планируют привлекать по «административке»
  26. «Подошел мужчина в одежде рыбака». Как судили пенсионерок, задержанных на выходе из электрички
  27. Лукашенко — главе КГК: Необходимо ввести ответственность и для тех, кто берет в конвертах деньги
  28. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  29. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  30. В Новогрудке кто-то расстрелял из пневматики собаку. Пес умер, волонтеры обратились в милицию


Яўген Васьковіч,

18 мая ў судзе Бабруйску і Бабруйскага раёну скончыўся разгляд крымінальнай справы па факце падпалу мясцовага будынка КДБ. Вінаватымі прызнаныя Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Павал Сырамалотаў. Паводле выраку судзьдзі Паўла Карцініна кожны зь іх атрымаў па сем гадоў зьняволеньня ў папраўчых калёніях узмоцненага рэжыму.

Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Павал Сырамалотаў прызнаныя вінаватымі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: "Злоснае хуліганства" і "Наўмыснае нанясеньне шкоды ў асабліва буйных памерах".

Прысуд хлопцам мала чым адрозьніваўся ад таго, што прапаноўваў бок абвінавачваньня. Пракурор Тоўсьцік прасіла суд асудзіць іх на тэрміны ад сямі з паловай да васьмі гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле абвінаваўцы, віна пасудных была цалкам даказаная папярэднім сьледзтвам. Яна даводзіла, што дзеяньні падсудных маглі прывесьці да зьнішчэньня ўсяго будынка КДБ. Страты маглі скласьці блізу двух мільярдаў рублёў. Напад на КДБ, паводле яе, быў відавочным выклікам грамадзтву з дэманстрацыяй сваёй бяскарнасьці.

Адвакаты з пазыцыяй абвінаваўцы не пагаджаліся. Яны прасілі суд улічыць, што паказаньні абвінавачаныя давалі пад ціскам. Акрамя таго, яны ня мелі на мэце спаліць будынак КДБ, як настойвае абвінаваўца, а толькі яго пашкодзіць. Довады абвінаваўцы, пераконвалі адвакаты суд, сфармуляваныя на падставе таго, што толькі магло б адбыцца. Рэальныя ж страты ад нападу склалі 253 тысячы рублёў, і гэтыя грошы ўжо выплацілі. Казалі адвакаты й пра прапагандысцкі фільм Беларускага тэлебачаньня пра напад падсудных на будынак КДБ. У фільме выкарыстаныя запісы з папярэдняга сьледзтва. Падабаронных паказалі там як людзей, у якіх няма ўласных жыцьцёвых перакананьняў, якія гатовыя ўсё нішчыць на сваім шляху. Адвакат Васьковіча зьвярнуў увагу суду на тое, што яго падабаронны тлумачыў свой учынак як адказ на непрапарцыянальныя дзеяньні праваахоўных органаў Беларусі ў адносінах да той моладзі, якая выступае з патрабаваньнямі свабоды й дэмакратыі. Адвакаты прасілі суд пакараць хлопцаў, не пазбаўляючы іх волі.

Сырамалотаў і Пракапенка ў сваіх апошніх словах казалі пра раскаяньне і прасілі ў суду палёгкі ў пакараньні. Яўген Васьковіч заявіў, што не шкадуе аб учыненым. Ён назваў сябе ліцьвінам і дадаў, што яго сьвяты абавязак — бараніць нацыянальныя беларускія каштоўнасьці. За іх я ўмерці гатовы, бо жыцьцё кароткае, а радзіма вечная, казаў хлопец. Яго не спалохаюць цяжкасьці, і ён з годнасьцю іх пройдзе. Скончыў свой кароткі выступ Васьковіч воклічам: "Жыве Беларусь!".

Па сканчэньні працэсу адвакаты паведамілі, што будуць абскарджваць вырак Бабруйскага суду ў Магілёўскім абласным.  
-5%
-30%
-40%
-20%
-65%
-20%
-5%