Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


"У выпадку агрэсіі супраць Беларусі і яе саюзьнікаў Беларусь лічыць правамоцным ужываньне войска з выкарыстаньнем усіх сродкаў, якія ёсьць", – такую заяву зрабіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў Баранавічах, прысьвечанай абмеркаваньню пляну вучэньняў. Гэтыя апэратыўныя манэўры пад назваю "Чыстае неба" пройдуць у кастрычніку сёлета.

Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што плян вучэньняў будзе прыкладна адпавядаць сцэнару цяперашняй вайны ў Іраку. "Каб супрацьстаяць масавай атацы з боку магчымага праціўніка", – патлумачыў ён і дадаў, што плян вучэньняў быў скарэктаваны з улікам досьведу вайны ў Іраку.

Разам з тым Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня з кім не зьбіраецца ваяваць, больш за тое, паводле яго, і зь ёй ніхто ваяваць не зьбіраецца. Ён сказаў: "Увесь гвалт, які арганізаваны супраць нашай дзяржавы па тыпу "хто наступны", зыходзіць ад вар’ятаў. У іх засталося няшмат розуму, і яны ціснуць на нашае кіраўніцтва, каб запалохаць нашых людзей", – заявіў Лукашэнка. Ён выказаў меркаваньне, што усталяваньне аднапалярнага сьвету прывяло да зьніжэньня ролі ААН, і Эўропа апынулася зараз ў пошуку новай сыстэмы бясьпекі. Лукашэнка лічыць, што сёньня робіцца беспрэцэдэнтны ціск на няўгодныя краіны, і прыкладам гэтага ціску ёсьць Ірак.

Кіраўнік Беларусі назваў чыньнікі, якія, паводле яго меркаваньня, ускладняюць ваенна-палітычнае становішча краіны: гэта пашырэньне НАТО на Ўсход і магчымасьць ўжываньня ваеннай сілы без санкцыі ААН. Кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што зараз сталі рэальнымі магчымасьці стварэньня ваеных базаў каля межаў Беларусі. "Мы мусім аб’ектыўна ўлічваць суадносіны сілаў і паклапаціцца пра тое, каб ўмацаваць сваю бясьпеку", – заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Юры Дракахруст, Прага