Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Ад пачатку тыдня на неакрэсьлены тэрмін не завозіць у краіну сваю прадукцыю санкт-пецярбургская "Балтыка". Сёньня прынамсі на месяц спыняе адгрузку піва беларускім спажыўцам бровар "Афанасій" зь Цьверы. Стала вядома, што найбліжэйшым часам аналягічныя крокі зробяць маскоўская піваварня "Ачакава" і калінінградзкі "ПІТ". Так расейскія вытворцы пратэстуюць супраць захадаў беларускага ўраду, які мэтанакіравана стварае жорсткія ўмовы расейскім экспартэрам піва.

Ад пачатку красавіка Савет міністраў ухваліў дадатковыя ўмовы для пастаўцоў піва ў Беларусь. Па-першае, цяпер дзеля маркіроўкі суправаджальных дакумэнтаў на расейскае піва неабходныя адмысловыя кантрольныя знакі, якіх пакуль ня вырабілі ў дастатковай колькасьці. Па-другое, каб гэтыя знакі атрымаць, трэба папярэдне пералічыць на рахункі падатковых органаў сумы акцызных збораў у залежнасьці ад аб’ёму пастаўкі. Нарэшце, усё піва павінна трапляць у Беларусь толькі праз адмысловыя склады, якія ў сьпісе Міністэрства падаткаў і збораў.

Бальшыня расейскіх пастаўцоў патрапіла ў замкнёнае кола яшчэ і з прычыны адсутнасьці на складах кантрольных знакаў. Экспэрты ўжо падлічылі, што вынікам стане падвышэньне кошту расейскага піва аж на траціну, якое дасягне кошту нямецкіх ды дацкіх гатункаў.

Новыя правілы экспарту піва адмыслоўцы наўпрост зьвязваюць зь нядаўнім візытам Аляксандра Лукашэнкі на менскі бровар "Крыніца". Лукашэнка ня толькі ўзяў піўную галіну пад уласны кантроль, але і акрэсьліў шляхі яе разьвіцьця. Віцэ-прэзыдэнт Саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа гэтыя шляхі называе экстрэмісцкімі.

(Патупа: ) "Найбольш цяжкі момант у тым, што гэта ідзе вельмі "шырокім фронтам" — піва, іншыя алькагольныя вырабы, мыйныя сродкі. Вельмі шмат напрамкаў гэтак званага імпартазамяшчэньня. У цывілізаванай краіне гэта цалкам можа быць, але ў тым выпадку, калі вы маеце інвэстыцыйныя сродкі дзеля ўкладаньня іх у абсталяваньне. А калі мы ня маем валюты, і разам з тым ня хочам браць імпарт, гэта вельмі дрэнна. Таксама, як і рашэньне пра ўкладаньне толькі айчынных інвэстыцыяў у разьвіцьцё піўной галіны.

З аднаго боку, гэта добра. Але ж гэта ня толькі фінансавыя сродкі. Гэта яшчэ і сучасныя мэтады мэнэджмэнту, уваходжаньне ва ўсясьветную трэйдэрную сетку. А тое, што адбываецца цяпер, гэта экстрэмісцкі напрамак у эканамічнай палітыцы, які можа даць вельмі дрэнныя вынікі".

На пачатку гэтага году расейскія бровары, якія пастаўлялі піва ў Беларусь, ужо сутыкнуліся з пэўнымі праблемамі. Тады беларускі Савет міністраў запатрабаваў дадатковага ліцэнзаваньня на пастаўку кожнай асабнай партыі піва. Прычым, адпаведныя ліцэнзіі выдае Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. І вось — новыя перашкоды. Паводле дасьведчаных крыніцаў, бальшыня аптовых фірмаў ужо пазбаўленая права займацца пастаўкамі піва ў гандлёвыя кропкі, а гэта прывядзе да таго, што неўзабаве расейскае піва зьнікне з шапікаў ды крамаў.

Ігар Карней, Менск