Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Цягам году пракуратура прыцягнула да крымінальнай адказнасьці некалькі дзясяткаў міліцыянтаў. Некалькі супрацоўнікаў міліцыі хутка паўстануць перад судом. Пачатак красавіка адзначыўся крымінальнымі справамі супраць саміх супрацоўнікаў пракуратуры.

Сьледчых Цэнтральнага аддзелу міліцыі Ўладзімера Філіпенку і Аляксандра Быкава абвінавачваюць у злоўжываньні службовым становішчам і крадзяжы. Паводле абвінавачаньня, яны скралі ў падсьледнага некалькі аўтамагнітолаў і аўтазапчасткі на буйную суму.

Опэрупаўнаважаны ўпраўленьня маральнасьці й барацьбы зь незаконным абаротам наркотыкаў Зьміцер Цішко абвінавачваецца ў разбойным нападзе і рабаўніцтве. Пацярпелымі ў судзе будуць выступаць грамадзяне Віетнаму — муж і жонка. Гэты міліцыянт уварваўся ў іх кватэру, выбіўшы дзьверы. Ён зьбіў гаспадароў і адабраў у іх 800 амэрыканскіх даляраў. Гэтыя крымінальныя справы расьсьледавалі супрацоўнікі пракуратуры Цэнтральнага і Фрунзенскага раёнаў Менску.

Ад пачатку году толькі ў Менску праз раённыя пракуратуры прайшлі некалькі крымінальных справаў супраць міліцыянтаў. Красавік адзначыўся крымінальнымі справамі супраць саміх пракурорскіх работнікаў розных узроўняў. У Менску арыштаваны памочнік пракурора Кастрычніцкага раёну Ўладзімер Балтуноў. Ён абвінавачваецца ў махлярстве. Крымінальная справа вядзецца супраць сьледчага пракуратуры Савецкага раёну.

У Лоеве арыштаваны гарадзкі пракурор. Увогуле, у Гомельскай і Берасьцейскай абласьцях затрыманыя некалькі супрацоўнікаў пракуратуры. Усе яны, як правіла, абвінавачваюцца ў хабарніцтве. За краты трапілі й супрацоўнікі адвакацкіх калегіяў. Узбуджана некалькі крымінальных справаў. Ёсьць узятыя пад варту. Толькі ў Менску чатыры адвакаты трапілі ў сьледчы ізалятар.

Начальнік сьледчага аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Аляксандар Карчэўскі паведаміў, што вялізная колькасьць крымінальных справаў тлумачыцца выпадковым супадзеньнем:

(Карчэўскі: ) "Вядзецца мэтанакіраваная праца. Няма нейкага сыгналу, што адным трэба браць хабар, а іншым — іх лавіць. Гэта звычайная праца. Тое, што менавіта цяпер такая канцэнтрацыя крымінальных справаў — гэта выпадковае супадзеньне. Вы думаеце, што мы раней не працавалі, а цяпер узяліся за працу? У нас заўсёды шмат справаў. Гэта не каманда зьверху, а простае супадзеньне. Мы працуем і выяўляем злачынствы".

Назіральнікі лічаць, што шматлікія арышты і праверкі скіраваныя на запалохваньне грамадзтва. Юрыст Беларускага Гельсынскага камітэту Алег Гулак так пракамэнтаваў гэта Радыё Свабода:

(Гулак: ) "Апошнія гэтыя затрыманьні і арышты, канечне, падаюцца як барацьба з хабарніцтвам і карупцыяй. Пад гэтую барацьбу трапляюць прадстаўнікі то адной структуры, то іншай. Гэта такая своеасаблівая кампанія. Такім чынам дасягаюцца іншыя мэты: розныя ведамствы натраўліваюцца адзін на адзін і, такім чынам, ажыцьцяўляецца прынцып: "Падзяляй і ўладар". Гэтая сытуацыя становіцца магчымай таму, што многія людзі так ці інакш парушаюць заканадаўства, ды й ня могуць не парушаць. Вось такія рэпрэсіўныя кампаніі ёсьць сродкам запалохваньня грамадзтва. Менавіта для таго, каб сыстэмай можна было кіраваць".

Паводле нашай інфармацыі, 8 красавіка быў затрыманы яшчэ адзін прадстаўнік праваахоўчых органаў.

Любоў Лунёва, Менск