Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


"Палата прадстаўнікоў" прыняла ў першым чытаньні праект зьменаў у "Закон аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньні". "Дэпутаты" ўжо двойчы разглядалі дадзены законапраект, але абодва разы не набіралі 50 адсоткаў галасоў, неабходных для яго прыняцьця. На гэты раз за прыняцьце прэзыдэнцкага законапраекта і адхіленьне альтэрнатыўнага варыянту прагаласавалі 73 "дэпутаты", супраць – усяго пяцёра.

Папраўкі прыводзяць закон у адпаведнасьць з дэкрэтамі прэзыдэнта №36 "Аб некаторых мерах па папярэджаньні надзвычайных здарэньняў пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў" ад 9 верасьня 1999 году і №11 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленьні парадку правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў і пікетаваньняў у Рэспубліцы Беларусь" ад 7 траўня 2001 году.

Як адзначае БелаПАН, зацьверджаны законапраект робіць больш жорсткімі патрабаваньні да правядзеньня масавых мерапрыемстваў і ўзмацняе адказнасьць арганізатараў за захаваньне парадку. У прыватнасьці, дакумэнт дапускае магчымасьць закрыцьця палітычных партыяў за аднаразовае грубае парушэньне заканадаўства. Да такіх парушэньняў адносяцца нанясеньне ўрону ў 10 тысячаў і болей базавых велічыняў, а таксама незабясьпячэньне арганізатарамі парадку правядзеньня масавых акцыяў, якія пацягнулі нанясеньне ўрону жыцьцю й здароўю грамадзянаў.

Як паведаміў міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, патрабаваньні закону не распаўсюджваюцца на сходы працоўных калектываў, палітычных партыяў, прафсаюзаў, рэлігійных і іншых арганізацыяў, якія праводзяцца ў закрытых памяшканьнях, а таксама на сустрэчы з выбарцамі й сходы, якія праводзяцца прэзыдэнтам і дэпутатамі нацыянальнага парлямэнту і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Акрамя таго, патрабаваньні закону не распаўсюджваюцца на богаслужбы, рэлігійныя абрады, рытуалы і цырымоніі, што праводзяцца ў культавых будынках, збудаваньнях і на тэрыторыях, якія да іх адносяцца, а таксама ў іншых месцах рэлігійных арганізацыяў для гэтых мэтаў.

"Дэпутаты" абмеркавалі і альтэрнатыўны варыянт зьменаў у "Закон аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньні", прапанаваны дэпутатам Валеры Фраловым. У адрозьненьне ад прэзыдэнцкага законапраекта, Фралоў прапанаваў зьмяніць прынцып дазволу масавых мерапрыемстваў на паведамляльны. Аднак, на думку "дэпутацкага" корпусу, гэта супярэчыць вышэйназваным дэкрэтам прэзыдэнта.