1. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  2. «Ты как будто забываешь, кто ты. Невероятно тупеешь, чудовищно». Честно о том, что происходит в декрете
  3. Умер автор белорусского букваря Анатолий Клышко
  4. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  5. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  6. Под звуки «Калыханкi». В Минске прощаются с Леонидом Борткевичем
  7. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  8. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  9. «Алкоголь — основная причина». Врач рассказывает, почему появляется панкреатит и как его лечить
  10. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  11. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  12. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  13. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  14. Как наши спецслужбы могут задерживать белорусов в России? Спросили у эксперта
  15. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  16. Белоруска запустила уникальную платформу помощи бездомным животным. Ее проект оценили даже в ЕС
  17. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  18. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  19. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  20. «Почему Литва? На границе нет забора». Как из страны бежали белорусы, которых на границе не выпустили бы
  21. Минчанку судят за оскорбление Ермошиной. Глава ЦИК в суд не явилась
  22. Конституционная комиссия предлагает дать право голоса белорусам от 20 до 70 лет
  23. Что происходит в Беларуси 15 апреля
  24. В Беларуси построят хранилище для отходов с БелАЭС. Выбор площадки все еще идет
  25. Лукашенко пообещал рассказать «много интересного» об Алиеве и Карабахе, когда перестанет быть президентом
  26. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  27. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  28. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  29. Сегодня завершается сбор средств на проект TUT.BY
  30. Каллаур рассказал про личную инвестиционную стратегию и озвучил ее доходность. Вышло прилично


Зміцер Лукашук,

Напрыканцы сакавіка сябры Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі наведалі папраўчую калонію ў Оршы. Вывучалі, ці парушаюцца там правы зняволеных. Як высветлілася, парушаюцца – замест 2 тысяч там адбываюць пакаранне 2513 асуджаных. 

Па словах старшыні назіральнай камісіі Таццяны Краўчанкі, па нормах, на кожнага зняволенага павінны прыпадаць 4 квадратныя метры, але яны не выконваюцца фактычна нідзе. Праўда, пры гэтым умовы ўтрымання ў калоніях яна лічыць “нядрэннымі”

Таццяна Краўчанка: “Умовы ўтрымання нідзе не дрэнныя. Адзіная праблема – гэта перанаселенасць, пераліміт ідзе невялікі. Дзесьці на 500 чалавек, дзесьці – крыху менш. Асноўны негатыў у гэтым заключаецца”.

Але ж лішнія 500 чалавек – гэта “пераліміт” на 25%! Праўда, усім астатнім, па словах старшыні камісіі, зняволеныя забяспечаныя не горш за тых, хто знаходзіцца на волі.

Таццяна Краўчанка: “У прынцыпе, умовы паўсюль, па магчымасці, створаныя нармальныя. І працай забяспечаныя адсоткаў на 90, і медыцынская база ў іх у асноўным добрая, і шпіталі там ёсць, стацыянарныя месцы, дзе яны лечацца. І адпачынак у іх добра наладжаны: клуб, і царквушкі ў іх ёсць, і святары да іх прыходзяць, яны размаўляюць на тэрыторыі проста. Таму сказаць, што там нешта вельмі дрэнна, я не магу. Ва ўсіх установах, якія мы наведвалі, даволі нармальна”.

Па яе словах, у калоніі яны ездзяць прыблізна раз на тры месяцы. Куды ехаць – выбіраюць самі. Праўда, прызналася, што бываюць выпадкі, калі ад зняволеных прыходзяць скаргі і сябры камісіі едуць іх правяраць. Да прыкладу, летась ездзілі ў калонію ў Івацэвічы, дзе асуджаны скардзіўся на тое, што яго беспадстаўна саджалі ў карцар.

Таццяна Краўчанка: “Ездзілі па скарзе, што там дрэнна ставіліся да яго, у карцар саджалі, што так нельга, але гэта не пацвердзілася. Мы з гэтым таварышам, які гэты ліст напісаў, асабіста гаварылі. Калі яму сталі тлумачыць: “Дзе тут што парушылі, якія вашы правы – правы вашы не былі парушаныя”, ён потым сам з гэтым пагадзіўся”.

Была яшчэ скарга на дрэннае медыцынскае абслугоўванне, але і яна не пацвердзілася. Прычым, кажа Краўчанка, зараз яны могуць не проста пагаварыць з супрацоўнікамі калоніі і зняволеным у іх прысутнасці – размовы ідуць сам на сам з асуджанымі. І, лічыць старшыня камісіі, гаварыць тыя не баяцца.

І падвяла нечаканы вынік размовы.

Таццяна Краўчанка: “Гэта ж не курорт, у рэшце рэшт! І не дом адпачынку. Таму, ствараць там парніковыя ўмовы, вядома, ім ніхто не збіраецца. Але, прынамсі, справы там абстаяць нармальна!”

З такой высновай старшыні камісіі пры Мінюсце цалкам не згодны былы вязень Мазырскай калоніі Андрэй Клімаў. І пералічыў тое, што, на яго погляд, найбольш абцяжарвае жыццё асуджаных.

Андрэй Клімаў: “Найперш – гэта харчаванне. Другое – цесната жахлівая, якую не перадаць словамі. Трэцяе – тых, хто паліць і тых, хто не паліць трымаюць у адным памяшканні. Далей – адсутнасць магчымасці дыхаць свежым паветрам. Што ў турмах, што на “зонах” – тэрыторыя вельмі абмежаваная. Працы там няма. У краіне крызіс, з працай цяжка. А калі нават і працуюць, то зарабляюць дрэнна, а ўмовы працы жахлівыя”.

Адзінае, кажа, на медыцынскі дагляд яму наракаць не даводзіцца.

Па словах сябры аргкамітэта па стварэнні Беларускага камітэта ў абароны правоў зняволеных “Над Бар’ерам” Цімоха Дранчука, правоў у зняволеных не так ужо шмат. Як ужо казалі, права на 4 квадратныя метры “жылля” ў калоніях не выконваецца. Абмежаванняў на права перапіскі няма і лісты родным ніхто дасылаць не забараняе. Ёсць яшчэ “права” на трохразовае харчаванне, і яно выконваецца паўсюдна. Прычым, на якасць яго скаргаў яны амаль не атрымліваюць. Выконваецца права на сустрэчы – чатыры на год кароткія, па 3 гадзіны, і тры доўгатэрміновыя – да 3 дзён для асуджаных у калоніі агульнага рэжыму. Плюс права на атрыманне 4 перадач цягам года.

Складаней з правам на змаганне з правасуддзем.

Цімох Дранчук: “Многія людзі цягам гадоў працягваюць судзіцца і спрабаваць змагацца са сваім незаконным асуджэннем ці асуджэннем з сур’ёзнымі парушэннямі, і яны не могуць дабіцца праўды па банальнай прычыне: не таму, што ім адмовіла, напрыклад, пракуратура, а таму, што іх скаргі не даходзілі да гэтых устаноў”.

А ўсё, кажа таму, што адміністрацыя не ўсе лісты накіроўвае па адрасе. Вельмі складана, кажа Дранчук, ва ўсіх калоніях з кваліфікаванай медыцынскай дапамогай – чалавеку дапамагаюць калі ён ужо на нагах стаяць не можа. А права на працу выконваецца так, што ўвесь заробак асуджаных ідзе на іх ўтрыманне ў калоніі. 

-30%
-15%
-50%
-40%
-25%
-10%
-50%
-19%
-21%
0071694