Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Сяржук Серабро,

На вуліцы Талстога ў Віцебску ўсталявалі бронзавую скульптуру святога Крыспіна, які ўшановаецца заходняй царквой.

 

Крыспін і яго брат Крыспіян былі рымлянамі. Згодна тагачаснай хрысціянскай традыцыі, яны выехалі ў правінцыю Галія (цяперашняя Францыя), дзе працавалі шаўцамі і прапаведавалі хрысціянства. У 286 годзе, пад час ганенняў на хрысціян, іх зварылі ў расплаўленым волаве. Каталіцкай царквой яны прызнаныя святымі і з’яўляюцца патронамі шаўцоў і ўвогуле тых, хто працуе са скурамі.



Віцябляне з сімпатыяй паставіліся да новай скульптуры, і ўжо з’явіўся звычай кідаць манеткі ў адну з прыладаў на варштаце бронзавага шаўца. Нажаль скульптура выкананая з тонкага металу, што можа стаць прычынай лёгкага пашкоджання вандаламі.

Генеральны дырэктар СААТ “Марка” Мікалай Мартынаў збіраецца ўсталяваць у Віцебску яшчэ тры скульптуры — каля гандёвага цэнтра “Марка-Сіці”, каля самаго прадпрыемста і яшчэ дзе-небудзь…