У Мінску побач з Адміністрацыяй прэзідэнта пачалі зносіць “Кастрычніцкую” гасцініцу. На яе месцы плануюць пабудаваць пяцізоркавы “Прэзідэнт Гатэль”. 

Ён будзе ўключаць два жылыя корпусы, а таксама спартова-забаўляльны комплекс, дзе размесціцца салон прыгажосці, більярдны клуб, спа-цэнтр... На апошнім паверсе гатэля будуць прэзідэнцкія апартаменты для гасцей высокага ўзроўню. 

Паводле папярэдніх планаў, будаўніцтва новага гатэля павінна завяршыцца ў 2012 годзе. Як паведамлялася раней, фінансаваць праект збіраўся турэцкі банк “Цюрк Эксімбанк”, які планаваў выдзеліць Беларусі крэдыт у 100 мільёнаў долараў на 10 гадоў. Падрадчыкам таксама выступіла турэцкая фірма “Эмсаш”. 





















{banner_819}{banner_825}
-30%
-10%
-35%
-15%
-15%
-35%
-27%
-10%