Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Беларусь - адзіная краіна постсавецкай прасторы, дзе cвяткуюць яго 5 мая - у той жа дзень, калі ў савецкія часы адзначалі "День советской печати". Які, у сваю чаргу, быў прымеркаваны да выхаду першага нумару бальшавіцкай газеты "Правда".

Указ N 156 "Аб устанаўленні ў Рэспубліцы Беларусь свята - Дня друку" падпісаў 2 мая 1996 года Аляксандр Лукашэнка.

У Расіі адпаведнік гэтага свята - Дзень расійскага друку - з 1992 года адзначаецца 13 студзеня і прымеркаваны да дня выхаду ў 1703 годзе па ўказу Пятра I першага нумару газеты "Ведомости".

Між тым у гісторыі беларускага друку памятных дат хапае. Напрыклад, 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў у Празе сваю першую кнігу. У XIX стагоддзі былі першыя спробы выпускаць перыядычныя выданні на беларускай мове - у 1861–1862 гадах выйшла 4 нумары газеты „Гутарка двух суседаў“, у 1862–1863 выдаваліся „Гутарка“ і „Мужыцкая праўда“ (7 нумароў). У пачатку ХХ стагоддзя з’явіліся першыя рэгулярныя беларускія газеты - „Наша доля“ і „Наша Ніва“.
 
0058648