Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


На нашую просьбу кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт пракамэнтаваў разгляд законапраекту "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі" у Камітэце міжнародных справаў палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША.

Сьміт: ) "Добрая вестка пра праходжаньне гэтага законапраекту ў камітэце. Мы зрабілі вялікі крок і спадзяемся, хто гэта дасьць дапамогу і падтрымку тым, хто адстойвае дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Я спадзяюся, што гэта дапаможа разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці і прывядзе да перамогі дэмакратыі ў Беларусі. Гэта – адзін з крокаў, каб дапамагчы гэтаму.

Лукашэнка мусіць зразумець , што час дыктатураў скончыўся. Пра гэта сьведчыць лёс Мілошавіча ў Сэрбіі і Чаўшэску ў Румыніі. Пакуль Лукашэнка па-ранейшаму працягвае утрымліваць уладу і падаўляць сваіх грамадзянаў, але я спадзяюся, што ён пачне рухацца ў накірунку рэформаў. Гэта адбылося ў Паўднёваафрыканскай рэспубліцы, дзе тыя, хто кіраваў рэжымам апартэіду, убачылі, што перамены неабходныя.

Я заклікаю Лукашэнку – спыніце рэпрэсіі, па-сапраўднаму дасьледуйце справы зьніклых апазыцыйных палітыкаў, дазвольце адбыцца свабодным і спрравядлівым выбарам. Альбо ваш лёс будзе такі самы, як у Мілошавіча".

Гутарыў Юры Дракахруст