Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Праўда, у адрозным ад тэбээмаўскага варыянце. Пра гэта паведаміў нашаму радыё старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў Ігар Катляроў. Пры гэтым спадар Катляроў удакладніў, што паколькі ТБМ, як грамадзкая арганізацыя, ня мае права заканадаўчае ініцыятывы, то зьмены ў дзейны Закон аб мовах ён разам з дэпутатам Уладзімерам Здановічам вынесе на разгляд сэсіі ад свайго імя.

На пытаньне, наколькі ў іхных прапановах будзе ўлічаны дасланы 12 сакавіка дэпутатам тэкст прапановаў ТБМ, спадар Катляроў сказаў, што прыкладна напалову. Акрамя таго, ён наважаны ўключыць у тэкст зьменаў закону і некаторыя свае прапазыцыі. Якія канкрэтна, ён не ўдакладніў.

Што ж тычна тэбээмаўскіх прапановаў, то старшыня камісіі лічыць непрымальным патрабаваньне заканадаўча гарантаваць навучаньне на роднай мове ў малакамплектных клясах. На ягоную думку, гэта эканамічна неабгрунтавана. А вось увядзеньне нормы пра абавязковае валоданьне чыноўнікамі дзяржаўнае беларускае мовы спадар Катляроў падтрымлівае.

Валянціна Аксак, Менск