Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Беларусь заняла другое месца сярод краінаў СНД й Балтыі па тэмпах росту афіцыйнага курса даляра ЗША да нацыянальнай валюты ў першым кварталі 2003 году. Такі вынік аналізу дадзеных, атрыманых БелаПАН з цэнтральных банкаў гэтых дзяржаваў (параўноўваліся курсы на 31 сьнежня 2002 году і на 31 сакавіка 2003 году). Першае месца заняла Малдова, дзе афіцыйны курс даляра падвысіўся на 4,93 адсоткі (з 13,822 да 14,503 леі). У Беларусі курс вырас на 3,96 адсоткі (з 1.920 да 1.996 рублёў).

Далей ідуць Таджыкістан - на 2,7 адсоткаў (з 3 да 3,081 самані), Грузія - на 1,67 (з 2,09 да 2,125 лары), Армэнія - на 0,79 (з 584,89 да 589,52 драмы), Азэрбайджан - на 0,29 (з 4.893 да 4.907 манатаў), Украіна - на 0,04 (з 5,3324 да 5,3345 грыўны). В Туркмэністане і Узбэкістане курс даляра не зьмяніўся (5.200 манатаў і 970 сумаў адпаведна). У Кіргізіі даляр патаньнеў на 1,1 адсоткі (з 46,0949 да 45,5881 сома), у Латвіі - на 1,18 (з 0,594 да 0,587 латы), у Расеі - на 1,27 (з 31,7844 да 31,3805 рубля), у Літве - на 2,5 (з 3,3114 да 3,2287 літы), у Казахстане - на 2,63 (з 155,6 да 151,5 тэнге), у Эстоніі - на 3,65 (з 14,93642 да 14,39102 кроны). У самаабвешчанай Прыднестроўскай Малдоўскай Рэспубліцы, дзе ёсьць свая валюта, даляр падаражэ у студзені-сакавіку на 3,91 адсоткі (з 6,65 да 6,91 рублі). Паводле першага кварталю 2002 году Беларусь у гэтым сьпісе заняла першае месца. Афіцыйны курс даляра да рубля вырас тады на 8,23 адсоткаў.
0058045