Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Мульт "Будзьма беларусамі!" ("Шалёны народ") хутка выйдзе на маніторы краіны і цэлага свету. За пяць хвілінаў — пра тысячагадовую гісторыю Беларусі. 
 
 
Як гэта будзе і як можа быць? Першае беларускае ток-шоу ў Байнэце "Шалёныя VS памяркоўныя" не спынілася! Дыскусіі працягваюцца тут і цяпер — у блогу "Будзьма ТUТ!" 
 
Што ў блогу? Пачынаем з відэааповеду Лявона Вольскага пра патаемныя спружыны палітыкі і братэрскую любоў.
 
Далей — болей: Андрэй Курэйчык, Алег Хаменка, Уладзімір Арлоў і шмат іншых цікавых людзей раскажуць праўдзівую гісторыю Беларусі. Проста, даступна, весела/занудна, а самае галоўнае — суб'ектыўна.
 
Выказацца можа кожны ахвочы! Ёсць свая версія? Пішыце на блог! Маеце сваё меркаванне па тэме, адпаведныя малюнкі, фотаздымкі ці відэа? Блог адкрыты для ўсіх!
 
Неўзабаве — Аватар: Усяслаў Чарадзей адкрывае ў нас сваю воўчую жэжэшку.
Неўзабаве – тое, што не ўвайшло ў відэа (цэнзура ці рэдагаванне).
Неўзабаве — 5 секунд з мультфільма “Будзьма беларусамі!” і фота Юліі Рудзіцкай!
Мы не просім рэкамендаваць сябрам. Вы зацікавіцеся – парэкамендуеце самі!