Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Раней новы намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі ўзначальваў дзяржаўнае агенцтва БелТА, а да таго працаваў у службе бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі. Адміністрацыя прэзыдэнта засталася бязь першага намесьніка кіраўніка — Станіслаў Князеў, які займаў гэтую пасаду, прызначаны рэктарам прэзыдэнцкай Акадэміі кіраваньня.

У мінулы панядзелак Аляксандар Лукашэнка, прызначаючы Алега Праляскоўскага намесьнікам кіраўніка сваёй адміністрацыі, наракаў на адсутнасьць сыстэмы ў сфэры ідэалёгіі. "Адмовіўшыся ад старой савецкай ідэалягічнай сыстэмы, мы пакуль не змаглі пабудаваць новую", — сказаў ён і заклікаў да "акуратнай ідэалягічнай працы, без пануканьня, навязваньня й перахлёстаў".

Яшчэ на мінулым тыдні Аляксандар Лукашэнка зьмяніў галоўнага рэдактара "Народнай газеты" — замест Міхаіла Шыманскага, пры якім наклад выданьня шматкроць зьнізіўся, газэту ўзначаліў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валеры Логвін, былы рэдактар "Гомельскай праўды". Як распавёў наш гомельскі карэспандэнт Казімер Яноўскі, дзесяць гадоў таму спадар Логвін судзіўся з "Народнай газетай", абараняючы інтарэсы гомельскай вэртыкалі.

Акрамя гэтай кадравай ракіроўкі, Аляксандар Лукашэнка вывеў са складу сваёй адміністрацыі Станіслава Князева, які адказваў там за ідэалёгію й лічыўся чалавекам Урала Латыпава (яны разам працавалі на менскіх вышэйшых курсах КГБ). Спадар Князеў меў рэпутацыю старога кабінэтнага навукоўца. Зараз Аляксандру Лукашэнку патрэбны ідэоляг-практык. У выніку намесьнікам спадара Латыпава прызначаны Алег Праляскоўскі, якому няма яшчэ 40 гадоў. Для бальшыні прадстаўнікоў афіцыйнага Менску ён — новая фігура. Вось што кажа пра спадара Праляскоўскага дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян:

(Касьцян: ) "Я яго абсалютна ня ведаю. І прозьвішча гэтае ўпершыню чую. Таму нічога не магу сказаць — ні ў твар яго ня ведаю, ні нідзе зь ім не сустракаўся".

Да леташняга сьнежня Алег Праляскоўскі ачольваў інфармацыйны аддзел у службе бясьпекі прэзыдэнта, дзе адказваў за зносіны з журналістамі. Менавіта ягоны аддзел вызначаў сьпісы тых карэспандэнтаў, якіх дапускаюць на мерапрыемствы з удзелам Лукашэнкі. Некалькі гадоў таму спадара Праляскоўскага называлі кандыдатам на пасаду прэсавага сакратара Аляксандра Лукашэнкі, але той урэшце прызначыў яго генэральным дырэктарам агенцтва БелТА. Галоўны рэдактар белтаўскай газэты "Семь дней" Віктар Чыкін ацаніў дырэктарства Праляскоўскага так:

(Чыкін: ) "Ну, перамены былі. Структура кіраваньня крыху зьмянілася".

За тры месяцы ў агенцтве БелТА Алег Праляскоўскі паспрабаваў мадэрнізаваць гэтую структуру і манапалізаваць яе права на распаўсюд інфармацыі пра дзейнасьць Аляксандра Лукашэнкі.

Юры Сьвірко, Менск