Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Пра тое, што гэты законапраект быў афіцыйна вынесены на разгляд Сэнату, нам паведамілі толькі сёньня. Але адметна тое, што прадстаўленьне было прызначана менавіта на 25 Сакавіка. Тры сэнатары спансаравалі законапраект: Бэн Кэмбэл, Джозэф Байдэн і Джон Макейн.

Бэн Кэмбэл - сустаршыня сэнацкай камісіі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе, прадстаўляючы законапраект, зьвярнуўся да прэзыдэнта і сваіх калег з такімі словамі: "Пазбаўленая легітымнага кіраваньня ці адказнасьці пры Лукашэнку, Беларусь усё больш і больш заганяе сябе ў самаізаляцыю. Крыху менш за год таму я зьвяртаў увагу Сэнату на інфармацыю пра гандаль зброяй, якую вядзе рэжым з дыктатарскімі краінамі, у тым ліку і з Іракам. Выглядае, што з падзеньнем беларускай эканомікі гэткі гандаль набыў нават большую важкасьць. У той час, як многія хацелі б адмахнуцца ад праблемы Беларусі, як ад анамаліі, нашыя стаўкі надта высокія і кошты надта дарагія, каб ігнараваць. Таму сёньня я прадстаўляю на разгляд Акт аб Дэмакратыі ў Беларусі, які павінен памагчы пакласьці канец рэпрэсіям і парушэньням правоў чалавека ў Беларусі і стымуляваць уваход краіны ў дэмакратычную эўраатлянтычную грамаду нацый".

Далей Бэн Кэмбэл згадаў, што рэжым Лукашэнкі, прыняўшы на паперы эўрапейскія дэмакратычныя нормы, і надалей топча элемэнтарныя правы людзей і іх культуру, перасьледуе рэлігійныя канфэсіі. Сэнатар Кэмбэл згадаў пайменна нядаўнія арышты і судовыя пакараньні лідэраў дэмакратычный апазыцыі ды назваў фальсыфікацыяй і насьмешкай апошнія выбары ў мясцовыя саветы. Пасьля прадстаўленьня Сэнат аднагалосна пагадзіўся на разгляд законапраекту.

Лукашэнкаўскі рэжым ЗША пачынаюць сур’ёзна разглядаць у кантэксьце самастойнага зьвяна восі зла. Думаю, гэтаму паспрыялі і нядаўнія візыты ірацкіх прадстаўнікоў у Менск, і заявы Лукашэнкі пра падтрымку Садама Хусэйна. Хутчэй за ўсё, некаторыя беларускія вайсковыя сьляды будуць знойдзеныя ў найбліжэйшай будучыні і ў самім Іраку, як гэта ўжо сталася з Расеяй. У гэтым кантэксьце Беларусь – ня толькі адная зь недэмакратычных краін, але актыўны партнэр краін анты-эўраатлянтычнай арыентацыі, якая да таго ж валодае вайсковымі тэхналёгіямі.

Алеся Сёмуха, Вашынгтон