Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


У несанкцыяванай акцыі з нагоды 85-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР на плошчы Якуба Коласа ў Менску ўзялі ўдзел сотні чалавек. Акцыя была нядоўгай, выключна мірнай, але арганізатары акцыі і актывісты былі затрыманыя пасьля яе заканчэньня – усяго 16 чалавек, у тым ліку лідэр БНФ Вінцук Вячорка.

Арганізатарам акцыі не ўдалося дамовіцца зь менскай міліцыяй аб магчымасьці вольнага збору на плошчы Якуба Коласа, гарадзкія ўлады настойвалі, што сьвяткаваць угодкі БНР можна толькі на ўскраіне Менску на плошчы Бангалор. Таму ўскладаньне кветак да помніка паэту Якубу Коласу і сьпевы былі фармальна нелегальнымі.

Масавыя арышты ўдзельнікаў сьвяткаваньня гадавіны БНР ў Менску ў мінулую нядзелю, якія прайшлі з мэтай запалохваньня, далі плён – сёньня не было шматлюдна.

Міліцыянты асабліва нэрвова ўспрынялі плякат з надпісам " Спадары Буш і Блэр! Вы маеце рацыю!" На падыходах да плошчы Якуба Коласа былі затрыманыя больш за дзясятак актывістаў "Зубра" і іншых арганізацыяў, якія прыехалі са Слоніма і Барысава. Іх затрымалі прэвэнтыўна, яшчэ перад пачаткам акцыі. На паўгадзіны таксама прэвэнтыўна быў затрыманы лідэр БСДП "Народная грамада" Мікола Статкевіч. Заяўнік акцыі Вінцук Вячорка здолеў дайсьці да плошчы Якуба Коласа з кветкамі і павіншаваць грамаду з нацыянальнгым сьвятам:

(Вячорка: ) "25 сакаівка – гэта наша "Не!" штучным саюзам з эўраазіяцкай імпэрыяй, 25 сакавіка – гэта наша "Так!" уваходу Беларусі ў Эўропу, нашай эўрапейскай будучыні, нашай незалежнай будучыні, нашай заможнай будучыні, нашай свабодзе! Віншую вас і заклікаю мець Беларусь у сэрцы, берагчы яе!"

Пасля гэтага Вінцук Вячорка заклікаў працягнуць сьвяточныя мерапрыемствы ў канцэртных залах і на ўрачыстым сходзе.

Тым ня менш, сам спадар Вячорка разам зь іншым заяўнікам Уладзімерам Кішкурнам неўзабаве быў затрыманы міліцыяй і дастаўлены ў Савецкае РУУС Менску. Пазьней зь Вінцуком Вячоркам ўдалося зьвязацца па мабільным тэлефоне, і ён паведаміў, што ў міліцыі знаходзіцца 16 затрыманых, у тым ліку пяць непаўнагадовых. Спадар Вячорка лічыць затрыманьні абсалютна беспадстаўнымі. Супрацоўнікі менскай міліцыі пацьвердзілі факт затрыманьня арганізатараў і ўздзельнікаў акцыі ды зазначылі, што да заўтрашніх судоў, відаць, нікога не адпусьцяць, апрача непаўналетніх.

Валер Каліноўскі, Менск