Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Арцём Мартыновіч,

З двух станцый мінскага метро — “Кастрычніцкай” і “Плошчы Якуба Коласа” — пасля тэракта 11 красавіка прыбралі лавачкі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік начальніка Мінскага метрапалітэна Алег Круглоў.

Алег Круглоў: ”Мы ўжо прыбралі з двух станцый лавачкі. Гэта было перад адкрыццём станцыі ”Кастрычніцкая”. Мы прыбралі на станцыі “Кастрычніцкая” і “Плошча Якуба Коласа”.

Пра тое, што лавачкі ў метро непатрэбныя, 16 красавіка заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка. “Хіба метро для таго, каб прыйсці і адпачыць? Цягнікі там ходзяць літаральна праз некалькі хвілінаў, 2-3 у гадзіны пік. Ну навошта? Заўжды праглядаецца натоўп. Няма лавачкі — стаіць сумка, пакет, імгненна звернуць увагу”, — сказаў кіраўнік краіны. Цікава, што з “Кастрычніцкай” і “Плошчы Якуба Коласа” лавачкі зніклі яшчэ да гэтай заявы.

Алег Круглоў дадаў, што лавачкі ў метро прадугледжваліся праектам, то бок будаваліся першапачаткова разам з метро.

Ці будуць прыбіраць лавачкі з іншых станцый — пакуль невядома.