Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У цягніку Менск-Масква, у раёне Воршы памёр былы камандзір групы "Альфа" Карпухін, які ў 1979 годзе кіраваў апэрацыяй зьнішчэньня прэзыдэнта Афганістану Аміна. Менавіта пасьля гэтай апэрацыі пачалася інтэрвэнцыя савецкіх войскаў у Афганістан, якая скончылася вывадам войскаў у 1989 годзе.

За зьнішчэньне Аміна Віктар Карпухін быў узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюзу. У 1991 годзе, калі СССР распаўся, Карпухін з "Альфы" быў звольнены.

У Менск былы камандзір "Альфы" прыехаў на запрашэньне беларускай Асацыяцыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, каб узяць удзел у сьвяткаваньні ўгодкаў гэтай арганізацыі. Паводле крыніцаў, сьвяткаваньне было наладжанае на адпаведным узроўні. У ноч на панядзелак па дарозе дамоў у былога дывэрсанта ня вытрымала сэрца.

Алег Грузьдзіловіч, Менск