Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Ён вярнуўся з "хіміі" ў Горадню ў мінулыя выходныя. Дабіраўся Павал са Жлобіна 15 гадзінаў, зьмерз у цягніку і прыхварэў. Сам паведаміць аб сваім прыезьдзе не пасьпеў.

(Мажэйка: ) "Дзякуючы маім сябрам мае бацькі ведалі, што я прыеду ранкам. Таму мяне чакаў маленечкі, але сьвяточны стол. Галубцы, бульба, а таксама пірог зь яблыкамі".

У выходныя ён адпачываў, глядзеў тэлевізар, праглядаў газэты. У прыватнасьці, апошні нумар "Нашай Нівы", якая выйшла зь ягоным здымкам.

(Мажэйка: ) "У той дзень, калі суд прыняў рашэньне мяне датэрмінова вызваліць, яна выйшла са здымкам і надпісам "Дзень Волі". Гэта значыцца, атрымаўся даволі прарочы нумар".

Павал гаворыць, што знаходжаньне ў папраўчай установе не застрашыла яго.

(Мажэйка: ) "Мне здаецца, што ўдалося захаваць унутраны спакой, жаданьне да далейшага актыўнага жыцьця. І гэта я лічу адной са сваіх важных перамогаў падчас свайго знаходжаньня там".

Пяць наступных месяцаў Павал будзе на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі. Наколькі яму вядома, пэўныя абмежаваньні для яго застануцца. Нельга будзе, напрыклад, езьдзіць за мяжу.

Ён гаворыць, што праз пошту набыў вельмі шмат новых сяброў. Яго стараліся падтрымаць прыхільнікі з Польшчы і Чэхіі. І яму хацелася б потым асабіста падзякаваць ім за падтрымку. Плянаваць сваё далейшае жыцьцё Паўлу пакуль цяжка. Хочацца спачатку папросту прызвычаіцца да нармальнага — пасьля спэцкамэндатуры побыту і адносінаў паміж людзьмі.

(Мажэйка: ) "Глябальных плянаў я сабе не будаваў, бо быў перакананы, што адпусьцяць на волю толькі ў верасьні. І тут так нечакана атрымалася з умоўна-датэрміновым вызваленьнем. Адзінае, што цяпер пляную калі не паспрыяць вызваленьню Віктара Івашкевіча, дык прынамсі аказаць яму максымальную падтрымку. Бо сам быў у ягонай скуры і ведаю, наколькі гэта важна, калі ты адчуваеш падтрымку з розных куткоў Беларусі й сьвету".

У найбліжэйшым часе Павал зьбіраецца наведаць Віктара Івашкевіча ў папраўчай установе ў Баранавічах.

Сяргей Астраўцоў, Горадня