Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


spring96.org

6 красавіка споўнілася 12 гадоў, як пайшоў з жыцця знакаміты палітык Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка. Гэта імя добра вядома жыхарам горада Маладзечна, дзе Генадзь Дзмітрыевіч працаваў мэрам. Яго намаганнямі ў Маладзечне быў устаноўлены ўнікальны помнік "Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі", да якога дагэтуль у гадавіны смерці Генадзя Дзмітрыевіча жыхары ўскладаюць кветкі. Стала вядома, што мясцовыя ўлады перад "Дажынкамі" вырашылі гэты помнік прыбраць.

Помнік "Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі" — валун, аздоблены крыжам Еўфрасінні Полацкай. Напачатку на ім быў яшчэ бел-чырвона-белы сцяжок, які потым прыбралі. На адкрыцці помніка адбылася першая ў гісторыі Беларусі сумесная служба праваслаўнага, каталіцкага і ўніяцкага святароў — такім чынам помнік быў асвечаны.

Ён размяшчаецца ў самым цэнтры горада, і менавіта да яго мясцовыя маладыя канечне ўскладаюць кветкі. Зараз гэта традыцыя будзе парушана, бо аблічча горада радыкальна змяняецца перад "Дажынкамі". А помнік-валун "Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі" не адпавядае не толькі архітэктурнай, але і ідэалагічнай канцэпцыі свята.

Мясцовыя праваабаронцы і грамадскія актывісты заявілі, што каштоўны помнік яны будуць адстойваць. 
0058648