176 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Возле Дома правосудия задержали журналиста TUT.BY. Ее отправили на Окрестина, в субботу будут судить
  2. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  3. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  4. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  5. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  6. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  7. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  8. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  9. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19
  10. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  11. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  12. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  13. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  14. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами
  15. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  16. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  17. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  18. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  19. Лукашенко подписал законы о недопущении реабилитации нацизма и противодействии экстремизму. Что изменится?
  20. Задержания у суда, 18 лет за госизмену, плохие новости о погоде, наши в Индии и секторе Газа — все за вчера
  21. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  22. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  23. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  24. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  25. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  26. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-кассовый центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  27. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
  28. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  29. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  30. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга


Лідэр маладафронтаўцаў Павал Севярынец называе прычынай канфлікту дзеяньні кіраўніцтва БНФ, якія лічыць неканструктыўнымі. Лідэры Партыі БНФ сьцьвярджаюць, што ніхто Малады Фронт зь сядзібы не выганяў, але яны ня могуць дазволіць праводзіць у сваім офісе дзейнасьць, што супярэчыць іхным партыйным рашэньням.

Лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец арганізаваў сёньня прэсавую канфэрэнцыю ля сьценаў штаб-кватэры БНФ. Ён паведаміў, што адказны сакратар управы БНФ Аляксей Кавалец забараніў праводзіць у офісе паседжаньне кіраўніцтва Маладога Фронту. Павал Севярынец распавядае:

(Севярынец: ) "Я прыходжу на маладафронтаўскую управу, а ўправа стаіць на вуліцы. Выставіў спадар Кавалец за тое, што Малады Фронт падтрымаў акцыю 23 сакавіка, а ня акцыю 25-га. "У чым справа? — пытаюся. — Мы тут зойдзем, правядзем паседжаньне, мы тут зьбіраемся". — "Не, вы ня маеце права, управа прыняла такое рашэньне". Я патэлефанаваў спадару Вінцуку, даведаўся, у чым справа. Ён кажа: "Ну, так непрыемна, што так атрымалася, можаце там патусавацца яшчэ крыху, але асноўныя пытаньні трэба вырашаць. А асноўныя пытаньні, гэта тое, што Малады Фронт не падпарадкоўваецца рашэньням партыі".

Паводле лідэра маладафронтаўцаў, канфлікт паміж яго арганізацыяй і кіраўніцтвам БНФ працягваецца ўжо паўтара году. Паводле Севярынца, Вінцуку Вячорку ды іншым кіраўнікам не падабаецца тое, што маладафронтаўцы не падпарадкоўваюцца партыйнай дысцыпліне і дзейнічаюць аўтаномна.

Павал Севярынец сьцьвярджае, што Малады Фронт і ня мусіць ва ўсім падпарадкоўвацца партыйнаму кіраўніцтву, бо ад самага пачатку ёсьць самастойнай арганізацыяй, якая мае з БНФ партнэрскія стасункі. Толькі частка маладафронтаўцаў ёсьць сябрамі БНФ.

Лідэр Маладога Фронту гаворыць, што падставай для выдаленьня ягоных калегаў з партыйнага офісу стала тое, што маладафронтаўцы падтрымалі вулічную акцыю з нагоды 85-годзьдзя БНР, якая пройдзе ў Менску 23 сакавіка. Партыя ж БНФ будзе праводзіць сваё шэсьце з нагоды Дня незалежнасьці 25-га. Павал Севярынец заяўляе, што ягоныя прыхільнікі вернуцца ў партыйнае памяшканьне толькі пасьля таго, як сакратар управы БНФ спадар Кавалец будзе адпраўлены ў адстаўку.

Лідэр БНФ Вінцук Вячорка гаворыць, што ніякага рашэньня пра выдаленьне Маладога Фронту не прымалася, і ўся праблема ў паводзінах Паўла Севярынца. Паводле спадара Вячоркі, падрыхтоўкі да альтэрнатыўнай акцыі 23 сакавіка ў сядзібе сваёй партыі яны дапусьціць не маглі й не дапусьцяць.

А намесьніца старшыні БНФ Галіна Сямдзянава дадала:

(Сямдзянава: ) "Тыя сябры Маладога Фронту, якія ёсьць сябрамі партыі БНФ, павінны падпарадкоўвацца рашэньням партыі. Тое, што робіць Малады Фронт — гэта яго права. Рабіце, што хочаце! Але калі дзеяньні арганізацыі, якая знаходзіцца ў нашым памяшканьні, не супадае з рашэньнямі партыі, то мы ня хочам мець нічога агульнага з такой арганізацыяй".

Лідэры БНФ не задаволеныя дзейнасьцю Паўла Севярынца, які не падпарадкоўваецца партыйным рашэньням. Вінцук Вячорка сказаў, што ніякія ўльтыматумы кіраўніка Маладога Фронту адносна адстаўкі адказнага сакратара ўправы БНФ разглядацца ня будуць. Лідэр БНФ гаворыць, што ў красавіку пытаньне ўзаемаадносінаў з Маладым Фронтам будзе разглядаць партыйны Сойм.

Павал Севярынец жа гаворыць, што ня будзе імкнуцца да чарговага расколу, а зробіць усё, каб нацыянальны рух быў кансалідаваным. Ён таксама паведаміў, што шэраг грамадзкіх арганізацыяў ужо прапанавалі свае памяшканьні для сходаў актывістаў Маладога Фронту.

Альгерд Невяроўскі, Менск
-50%
-5%
-41%
-20%
-20%
-30%
-45%
-10%