Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Як ацэньваюць значнасьць Усебеларускага сходу інтэлігенцыі ягоныя ўдзельнікі й госьці? Ці задаволеныя хадою працы форуму й на якія вынікі спадзяюцца?

Людзі розных узростаў і сфэраў дзейнасьці адзінадушна заявілі пра значнасць падзеі, але іх меркаваньні розьніліся адносна магчымай выніковасьці сходу. Гаворыць экс-міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў:

(Лявонаў: ) "Інтэлігенцыя гаворыць пра тое, што баліць. Справа іншых людзей гэты боль увасобіць у дзеяньне. І гэтыя людзі ёсьць".

На станоўчы вынік сходу спадзяецца таксама й сьвятар Аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Леанід Акаловіч:

(Акаловіч: ) "Беларуская аўтакефальная царква займаецца справай адраджэньня беларускага народу. Спадзяемся на большую выніковасьць гэтай працы й надалей".

Сярод удзельнікаў сходу былі прадстаўнікі рэгіёнаў краіны й замежжа. Сярод такіх — старшыня Беларускага зьвязу ў Польшчы Яўген Вапа:

(Вапа: ) "Вялікая падзея, бо бяз нашай духоўнай Бацькаўшчыны няма й нацыянальных меншасьцяў".

Асьцярожны аптымізм пра хаду форуму выказаў такі вядомы палітык як Мечыслаў Грыб:

(Грыб: ) "Ідэя аб’яднаньня ўсіх сілаў цікавая й неабходная. Можа, з гэтага нешта й атрымаецца".

Прыкладна гэткага ж меркаваньня прытрымліваецца й мастак Алесь Пушкін:

(Пушкін: ) "Хочацца бачыць больш радыкальныя вынікі й акрэсьленае разуменьне нонканфармізму. На жаль, адны й тыя ж асобы, адны й тыя ж пустазвоны. Калі зьезд не радыкалізуецца, то я буду шкадаваць, што прыехаў".

Гаворыць настаўнік зь вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёну Мікалай Бусел:

(Бусел: ) "Я ня бачу мэханізмаў, і яны яшчэ не прапанаваныя па зьмене гэтага нядобрага ладу. Я быў кандыдатам у дэпутаты, аб’ехаў мноства вёсак на ровары — мне хочацца плакаць ад таго гвалту, які ўчынены з нашай радзімай".

Не задаволены арганізацыяй працы зьезду кінарэжысэр Уладзімер Арлоў:

(Арлоў: ) "Вельмі непадрыхтаваныя выступленьні: людзі ня ведаюць дакладна нават, што яны хочуць сказаць. Хопіць гісторыі, хопіць крытыкі — канструктыўнае нешта трэба падаваць. Будзем спадзявацца, што згуртаваньне, да якога сёньня заклікаюць, яно адбудзецца".

Больш аптымістычна пра хаду форуму выказаўся Пётар Краўчанка:

(Краўчанка: ) "Гэта нашая традыцыя беларуская: зьбірацца грамадой, раіцца. І калі некаму здаецца, што ідзе абстрактная гаворка, то гэта толькі зьнешне. Падсьвядомасьць нашая працуе, і кожны думае над адказам, што рабіць і як з гэтага крызыснага стану выйсьці".

Такія меркаваньні пра Ўсебеларускі сход інтэлігенцыі выказалі ягоныя ўдзельнікі.

Галіна Абакунчык, Менск