Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Адпаведны ўказ Аляксандар Лукашэнка падпісаў у сераду. Такім чынам, толькі ў Менску кіраўніцтва цяпер валодае трыма буйнымі гатэлямі. На чарзе — перадача пад кантроль гэтай структуры гатэля "Плянэта". На думку незалежных экспэртаў, падобнае павелічэньне "апэтытаў" кіраўніцтва сьведчыць пра неабходнасьць тэрмінова папоўніць бюджэт ды пазабюджэтныя фонды.

Кіраўніцтву справаў прэзыдэнта цяпер належаць гатэлі "Менск", "Кастрычніцкі" і "Юбілейны". Пра тое, што рыхтуюцца дакумэнты для перадачы пад ягоны кантроль яшчэ і гатэля "Плянэта", у мінулым месяцы заяўляла Галіна Жураўкова, якая ўзначальвае Краўніцтва справаў. Але генэральны дырэктар "Плянэты" Генадзь Казлоў гаворыць, што асабіста ён нічога пра гэта ня чуў.

Паводле яго, калі адпаведнае рашэньне ўсё ж будзе прынятае, узьнікне пэўная юрыдычная калізія: "Плянэта" — акцыянэрнае таварыства, прадпрыемства зь недзяржаўнай формай уласнасьці. Зрэшты, акцыі "Плянэты" належаць Міністэрству эканомікі, таму, калі яно вырашыць перадаць іх ведамству Жураўковай, то праблемаў ня ўзьнікне.

Як распавёў спадар Казлоў у інтэрвію "Свабодзе", гатэльны бізнэс у Беларусі прыносіць немалыя прыбыткі. Гэтак, "Плянэта" за мінулы год зарабіла 5,5 мільярда рублёў, а рэнтабэльнасьць прадпрыемства склала 25%. За мінулы год гатэль прыняў больш за 30 тысяч грамадзянаў са 104 краінаў сьвету.

(Казлоў: ) "За мінулы год "Плянэта" пералічыла ў прыбытак дзяржавы толькі падаткаў больш за мільён даляраў. Для дзяржавы гэта вельмі выгадна. Хоць працаваць нам складана: у нас маса ліцэнзіяў, шмат дазволаў трэба атрымаць, шмат падаткаў. Але гэтак ва ўсіх, што тут зробіш".

Вядома, што Кіраўніцтва справаў апошнім часам цікавіцца ня толькі гатэлямі. Летась да гэтай структуры перайшоў шэраг значных аб’ектаў — прадпрыемства бытавога абслугоўваньня "Эліт-1", Менская фабрыка гародніны, саўгас "Ляхавічы", Віцебскі й Гомельскі рыбакомплексы зь іхнымі структурнымі падразьдзяленьнямі. Цяпер актыўна абмяркоўваецца пытаньне пра ўсталяваньне кантролю над экспартам ды імпартам высокаліквіднай прадукцыі, нібыта дзеля барацьбы з пасярэднікамі, якія, так бы мовіць, "нажываюцца на гандлёвых нацэнках".

Эканаміст Леанід Злотнікаў тлумачыць такое павелічэньне "апэтытаў" патрэбай зарабіць дадатковыя грошы. Як сказаў экспэрт, за апошні месяц паступленьні ў бюджэт зьнізіліся на 6%. Таму дзяржаве прасьцей зьбіраць грошы не праз афіцыйныя крыніцы, а накіроўваць сродкі праз свае рукі: грашыма, што паступаюць у Кіраўніцтва справаў, Аляксандар Лукашэнка можа распараджацца як хоча. Таму з таго ж гатэля "Плянэта" дзяржава здолее атрымаць большы прыбытак.

(Злотнікаў: ) "Я мяркую, калі бяруць пад каманду гэты гатэль, значыць, нейкая фінансавая выгада ёсьць, а іначай ніякага сэнсу няма. Самае істотнае ў тым, што калі застаецца прыбытак, то ён застаецца ўжо не ў распараджэньні прыватнага прадпрыемства, а ў распараджэньні Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта".

Экспэрт таксама не выключае магчымасьці папаўненьня рознага кшталту пазабюджэтных фондаў за кошт прыбыткаў, што прыносіць Кіраўніцтва справаў.

Натальля Раковіч, Менск