178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  2. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  3. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  4. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  5. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  6. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  7. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  8. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  9. Замначальника Генштаба рассказал о возможной отработке нанесения авиаударов НАТО по Беларуси и России
  10. «За попытку скрыться». Задержали работника «Белоруснефти», который записал видео против насилия
  11. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  12. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  13. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  14. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  15. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  16. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  17. Смена работы и изменение внешности. Лукашенко подписал закон о госзащите
  18. Как Юрий Зиссер менял жизнь белорусов к лучшему. Рассказывают коллеги
  19. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  20. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  21. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  22. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  23. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  24. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  25. «Любовь Викторовна, вы не можете задавать вопросы суду». Журналистка TUT.BY Касперович задержана уже более 72 часов
  26. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  27. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  28. Какие курсы доллара и евро установили обменники 17 мая
  29. В «Песочнице» засадили овощами новые грядки, теперь полить и прополоть лучок может любой минчанин
  30. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»


На думку старшыні Канстытуцыйнага суду Рыгора Васілевіча, таксама могуць быць прынятыя папраўкі ў Канстытуцыю наконт наступнага тэрміну прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі — праз рэфэрэндум разам з Канстытуцыйным актам саюзнае дзяржавы. Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў дадае, што менавіта саюзны акт дазволіць Лукашэнку "абнуліць" свой тэрмін паўнамоцтваў.

Cтаршыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч ладзіў прэсавую канфэрэнцыю з нагоды дзяржаўнага сьвята — Дня Канстытуцыі, якім застаецца 15 сакавіка. У гэты дзень 9 гадоў таму была прынятая першая Канстытуцыя незалежнай Беларусі, але праз два гады, у лістападзе 1996-га, у яе былі ўнесеныя зьмены, паводле адной зь якіх 5-гадовы прэзыдэнцкі тэрмін Аляксандра Лукашэнкі пачаў адлічвацца наноў.

Меркавалася, што зь лістапада 1996 году пайшоў ягоны першы тэрмін, а зь верасьня 2001 году — другі. Аднак цяпер, паводле некаторых зьвестак, прэзыдэнцкая адміністрацыя распрацоўвае мажлівасьць афіцыйна прызнаць апошнія прэзыдэнцкія выбары 2001 году першымі на падставе новай Канстытуцыі з папраўкамі — маўляў, у тэксьце 1996 году былі пераходныя палажэньні, таму дзеля стабільнасьці парлямэнт і прэзыдэнт не пераабіраліся, а спадар Лукашэнка і частка дэпутатаў Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня даседжвалі свой стары тэрмін.

Такім чынам Аляксандар Лукашэнка зможа абысьці абмежаваньні цяперашняй Канстытуцыі наконт максымум двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў. Але для гэтага патрэбнае адпаведнае тлумачэньне Канстытуцыйнага суду, праект якога ўжо нібыта падрыхтаваны. Ці можа быць прынятае такое тлумачэньне пра бягучы першы тэрмін прэзыдэнта? Вось як адказаў на гэтае пытаньне старшыня суду Рыгор Васілевіч:

(Васілевіч: ) "Я нават ня ведаю, што вам сказаць наконт таго, што падрыхтаванае ўжо заключэньне Канстытуцыйнага суду. Мне гэта невядома, і думаю — упэўнены, што іншыя судзьдзі аб такім праекце ня ведаюць. Я лічу, што пабольш вось такіх разаважаньняў — і ўрэшце вы падкажаце, як гэтае пытаньне вырашыць больш чыста. Я за тое, каб любое рашэньне, асабліва вельмі важнае дзяржаўнае рашэньне, прымалася чыста ў прававым сэнсе. Многія пытаньні можна вырашыць вельмі дакладна, і скажу вам, што мой вопыт з 1990 па 1994 год падказвае мне, што нават у складаных такіх сытуацыях можна знаходзіць прававое рашэньне".

Рыгор Васілевіч падчас прэсавай канфэрэнцыі нагадаў, што менавіта на падставе рашэньня Канстытуцыйнага суду Зянон Пазьняк, які фактычна не пражываў некалькі гадоў на тэрыторыі Беларусі, змог стаць кандыдатам на пасаду прэзыдэнта.

Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў лічыць, што цяперашні склад галоўнага суду Беларусі можа прызнаць бягучы прэзыдэнцкі тэрмін Лукашэнкі першым.

(Пастухоў: ) "На вялікі жаль, такое рэальна можа быць. Але ж, калі казаць па Канстытуцыі, нават новай рэдакцыі Канстытуцыі, — нельга адкідваць нейкія тэрміны, якія ўжо былі, на якія абіраўся Лукашэнка. То бок адна й тая ж асоба ня можа быць прэзыдэнтам больш за два тэрміны. Тым больш гэта адна й тая ж Канстытуцыя. Канстытуцыя ў рэдакцыі 1996 году — гэта тая ж мадэрнізаваная, зьмененая, на думку распрацоўшчыкаў гэтай Канстытуцыі (таго ж Васілевіча) Канстытуцыя 1994 году. Яе ніяк нельга адкінуць".

Але сам спадар Пастухоў зазначае, што паводле гэтай лёгікі Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца на пасадзе прэзыдэнта ўжо трэці тэрмін запар, бо першы, скарочаны тэрмін ён адбыў да рэфэрэндуму 1996 году, другі — 5 гадоў пасьля, а зараз ідзе трэці. Таму, на думку Міхаіла Пастухова, хутчэй за ўсё спадар Лукашэнка скарыстаецца рэфэрэндумам пра Канстытуцыйны акт саюзнае дзяржавы, каб зноў "абнуліць" тэрмін сваіх паўнамоцтваў ці ўвогуле скасаваць абмежаваньні на заняцьце галоўнай пасады.

Юры Сьвірко, Менск
-20%
-30%
-8%
-20%
-5%
-5%
-5%
-10%
-20%