1. Глава ВОЗ: Заболеваемость и смертность от COVID-19 вышли на плато на «неприемлемо высоком уровне»
  2. В Будславе загорелся известный в стране костел
  3. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  4. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  5. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  6. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  7. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  8. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  9. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  10. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  11. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  12. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  13. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  14. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  15. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  16. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  17. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  18. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  19. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  20. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  21. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  22. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  23. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  24. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  25. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  26. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  27. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  28. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  29. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  30. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту


Паводле швайцарскіх мэдыяў, у Беларусі знайшоў прытулак швайцарскі нэанацыст Юрген Граф, вядомы сваімі скандальнымі аспрэчваньнямі фактаў масавых зьнішчэньняў габрэяў падчас другой усясьветнай вайны. Афіцыйныя ўлады Беларусі абвяргаюць гэтае цьверджаньне, але прадстаўнікі габрэйскіх арганізацыяў Беларусі маюць на гэты конт уласны пункт гледжаньня.

Першым зьвесткі пра тое, што вядомы швайцарскі нэанацыст Юрген Граф знайшоў прытулак у Беларусі, распаўсюдзіў швайцарскі тыднёвік "Sonntags Blick". Гэта на яго спасылаецца карэспандэнт уплывовай польскай "Gazety Wyborczеj" Томаш Сурдэль, які цытуе Юргена Графа ўжо ў сваёй газэце: "Мушу пакінуць маю краіну, якая перастала быць вольнай".

Далей швайцарскі нэафашыст нібыта заяўляе, што ў Менску, дзе ён жыве пад іншым прозьвішчам, "пануе свабода слова, і ўвогуле тут магчыма спакойна працаваць". Іншых доказаў таго, што Юрген Граф сапраўды жыве ў Менску, не названа, акрамя заявы, паводле якой журналісты швайцарскага тыднёвіка сустракаліся зь ім менавіта ў сталіцы Беларусі.

Асоба Юргена Графа сапраўды вартая ўвагі дэмакратычнай прэсы Эўропы. Будзе вялікі скандал, калі пацьвердзіцца, што вядомы нэанацыст, якога з 1998 году шукае швайцарская паліцыя, сапраўды схаваўся ў Беларусі. Юрген Граф набыў вядомасьць пасьля спробаў абвергнуць зьвесткі пра Галакост — тое, што нямецкія нацысты атручвалі габрэяў газам "Цыклён Б" у Асьвенціме, зьнішчалі іх у іншых канцлягерах, ён абвяргае у сваёй кнізе "Асьвенцімскія прыдумкі". Паводле яго, гэта спатрэбілася, каб скампрамэтаваць нацысцкае кіраўніцтва Нямеччыны 1940-х гадоў.

Ці праўдзівыя зьвесткі, якія распаўсюдзілі пра месцазнаходжаньне Юргена Графа швайцарскія і польскія журналісты? Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных кажа, што консульскай службе МЗС нічога не вядома пра такога грамадзяніна Швайцарыі, і ўвогуле ён ня лічыць магчымым, каб такому чалавеку далі палітычны прытулак у краіне, вядомай сваім унёскам у перамогу над фашызмам.

(Савіных: ) "Нават дзіўна меркаваць, што нэафашыст папросіць дазвол на жыхарства ў краіне, дзе такія моцныя антыфашысцкія настроі й жывая памяць пра мільёны загінулых ад рук фашыстаў", — заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі.

Андрэй Савіных не выключае, што прычынай гэтых зьвестак ёсьць нядобрасумленнасьць некаторых журналістаў.

Між тым, прадстаўнікі габрэйскіх грамадзкіх арганізацыяў Беларусі Леанід Левін і Юры Дорн не былі такімі перакананымі, што зьяўленьне вядомага ў Эўропе нэафашыста ў Беларусі немагчымае. Хаця прэзыдэнт Аб’яднаньня габрэйскіх арганізацыяў і абшчынаў Беларусі Леанід Левін збольшага ня лічыць Беларусь краінай, прывабнай для нэанацыстаў, ён усё ж адзначае дзіўную лагоднасьць беларускіх уладаў да некаторых асобаў, якія публічна разьдзьмуваюць антысэміцкія настроі.

(Левін: ) "Мы заўсёды кажам, што ў нас няма ўрадавага кірунку на антысэмітызм, але ёсьць пры ўладзе такія асобы, як Скобелеў, Касьцян, Чайка, якія гэтым займаюцца, і мы проста не разумеем, чаму іх ніхто ня спыніць".

А прэзыдэнт юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня Юры Дорн нагадаў, што ў Беларусі апошнім часам зафіксаваныя шматлікія выпадкі вандалізму на габрэйскіх могілках, але ніводнага разу ўлады ня выканалі свайго абяцаньня знайсьці й пакараць злачынцаў. Паводле Юрыя Дорна, "гэта не спрыяе вырашэньню праблемы з праявамі антысэмітызму ў Беларусі".

У менскім прадстаўніцтве швайцарскай амбасады мне патлумачылі, што за апошні год толькі адзін швайцарац зьвяртаўся па дакумэнты, неабходныя для атрыманьня дазволу на жыхарства ў Беларусі. Гэта быў малады сьвятар, які мае ў Беларусі сваю абшчыну. Аднак у прадстаўніцтве прызналі, што швайцарцы могуць зьвярнуцца па неабходныя дакумэнты наўпрост у амбасаду, якая месьціцца ў Варшаве. Тэарэтычна так мог зрабіць і Юрген Граф.

У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі, дзе разглядаюцца падобныя просьбы замежнікаў, адказалі, што адзін швайцарскі грамадзянін атрымаў дазвол на жыхарства ў Беларусі. Ягонае прозьвішча не назвалі.

Алег Грузьдзіловіч, Менск
-20%
-10%
-10%
-20%
-20%
-10%
-10%
-10%
-15%
0069757