179 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Он работает с онкобольными, а потом приходит на сеанс и плачет». Кто и как помогает психологу
  2. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  3. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  4. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  5. Журналистку TUT.BY Катерину Борисевич перевели в гомельскую женскую колонию
  6. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  7. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  8. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  9. Зуд и гнойные корочки. Врач называет симптомы чесотки и рассказывает о лечении
  10. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  11. Белорусские каналы не будут показывать «Евровидение». Белтелерадиокомпания объяснила причину
  12. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  13. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  14. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  15. Крупные компании России в мае не поставляют нефть на «Нафтан». Сырье из Азербайджана также не ждут
  16. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  17. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  18. В Минске заработает еще один пункт вакцинации от ковида для всех желающих. Рассказываем, где и когда
  19. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  20. Тренер по бегу объясняет, какую ошибку допускают новички и получится ли похудеть с бегом
  21. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  22. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Что произошло и что будет дальше
  23. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  24. «Не представляет, как будет жить дальше». Поговорили с супругой военного, которому дали 18 лет колонии за госизмену
  25. Вот какие права и льготы Лукашенко дал арабам для застройки 10 квадратных километров Минска
  26. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  27. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  28. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Журналистке TUT.BY Касперович дали 15 суток
  29. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  30. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте


Несанкцыяваны ўладамі Народны марш "За лепшае жыцьцё!" сабраў у Менску каля чатырох тысячаў грамадзян з парожнімі рондлямі і лёзунгамі сацыяльна-эканамічнага зьместу. Некалькі разоў умяшаньне міліцэйскіх сілаў абвастрала сытуацыю, але абышлося бяз бойкі і масавых арыштаў. Затрыманыя толькі арганізатары Народнага маршу – каардынатар "Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў, Людміла Гразнова, Зьміцер Бандарэнка і актывіст "Зубра" Цімафей Дранчук.

Марш парожніх рондляў доўжыўся дзьве гадзіны. Замест дазволенага ўладамі мітынгу на гарадзкой ускраіне – плошчы Бангалор – дэманстранты правялі несанкцыяваны мітынг на плошчы Якуба Коласа і шэсьце па праезнай частцы праспэкта Скарыны. Гавораць удзельніцы маршу "За лепшае жыццьцё":

(Галасы: ) "Таму што галодныя, таму й прыйшлі… Есьці хочам, пагэтаму й прыйшлі, паглядзіце, у чым мы ўжо ходзім, абарваліся, і нават шкадую лішні раз памыць сваю вопратку, у мяне не хапае грошай, на мыла на парашок не хапае, вось і прыйшлі сюды. У мяне пэнсія 90 тысячаў, а квартплата – 70 тысячаў".

Сярод дэманстрантаў было шмат пэнсіянэраў, моладзі, актывістаў жаночых арганізацыяў. Прыйшлі палітычныя лідэры: Вінцук Вячорка, Юры Хадыка, Андрэй Саньнікаў, за акцыяй назіралі замежныя дыпляматы. Прыйшоў на мітынг і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валеры Фралоў:

(Фралоў: ) "Гэта проста нармальная акцыя людзей. З майго пункту гледжаньня, не зьвязаная зь ніякімі палітычнымі лёзунгамі, а ў першую чаргу людзей цікавяць сацыяльныя і пабытовыя пытаньні".

Асобнай калонай на марш пратэсту прыйшлі індывідуальныя прадпрымальнікі на чале з Валерыем Леванеўскім. Яны ж прынесьлі гукаўзмацняльную апаратуру для правядзеньня мітынга. Гаворыць адзін з іх:

(Прадпрымальнік: ) "Тут каля тысячы чалавек толькі прадпрымальнікаў, якія збіраліся прыйсьці падтрымаць тых, якія ня хочуць на самой справе застацца ў баку, хочуць падтрымаць саміх сябе ў першую чаргу. У нас забіраюць апошняе. Мы не аддамо".

Валянцін Голубеў зачытаў рэзалюцыю мітынгу, якая была адзінагалосна ўхваленая:

(Голубеў: ) "Мы, удзельнікі Народнага маршу "За лепшае жыцьцё", разумеем, што дасягнуць усяго гэтага можна толькі ў дэмакратычнай і незалежнай Беларусі. Таму мы выказваемся супраць антынароднай і антынацыянальнай палітыкі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і патрабуем ягонай адстаўкі".

Пасьля мітынгу ўдзельнікі маршу зрабілі спробу прайсьці ў цэнтар гораду, але іх спынілі шыхты АМОНу. Пазьней, калі дэманстанты павярнулі з плошчы Якуба Коласа ў бок Акадэміі навук, АМОН пачаў выціскаць іх з праезнай часткі, і ў вельмі напружанай абстаноўцы Зьміцер Бандарэнка заклікаў усіх сысьці, каб не дапусьціць паўтарэньня няміскай трагедыі. Да цісканіны сапраўды было блізка. Але марш завяршыўся мірна, міліцыя не ўжывала гвалту, але была гатовая да горшага развіцьця сытуацыі: у дварах стаялі аўтобусы з дадатковымі сіламі, а патрулі ў падземных пераходах стаялі з сабакамі. Скончыўся марш на сходах Акадэміі навук, дзе дэманстранты са скандаваньнем "Ён мусіць сысьці!" спалілі патрэт А. Лукашэнкі.

Арганізатары акцыі лічаць, што марш ўдаўся – людзі ўсталі з каленяў, як заявіла Людміла Гразнова. Яе, як і іншых арганізатараў Народнага маршу – Андрэя Саньнікава, Змітра Бандарэнку і Цімафея Дранчука – міліцыя затрымала адразу пасьля заканчэньня маршу.

Валер Каліноўскі, Менск
-50%
-25%
-15%
-15%
-20%
-30%
-20%
-50%
-10%