Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Прэм’ераю паводле знакамітае кнігі Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданьнях" 12 сакавіка купалаўцы распачынаюць паказ монаспэктакляў.

Фантазія ўраджэнца Полаччыны Яна Баршчэўскага сабрала некалі, паўтара стагодзьдзя таму, у доме шляхціца Завальні цікавую сябрыну. Завальня любіў паданьні й казачныя аповеды, героямі якіх былі чэрці, прывіды, заклятыя каралевічы ды пекныя каралеўны. Дык вось госьці шляхціца Завальні па чарзе расказвалі адзін аднаму надзвычай прыгожыя гісторыі, у якія верылі нашы продкі.

Тры з гэтых гісторыяў — пра вужыную карону, сьляпога Францішка і белую сароку — расказвае гледачам знакаміты актор Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Генадзь Аўсяньнікаў. Актор прызнаецца, што якраз фантазійны талент народнага апавядальніка і прывабіў яго ў вобразе шляхціца Завальні з твораў Яна Баршчэўскага.

(Аўсяньнікаў: ) "Там ёсьць фраза: "Ну як, падабаюцца вам нашыя простыя апавяданьні? О, то ж бо то шмат у гэтай народнай фантазіі божае праўды".

Да Генадзя Аўсяньнікава інсцэніроўка апавяданьняў Яна Баршчэўскага патрапіла амаль што выпадкова. Але творы яго настолькі захапілі, што праца над падрыхтоўкаю да спэктаклю заняла ўсяго месяц.

(Аўсяньнікаў: ) "Дзядзькоў-мужыкоў такіх з народу я люблю, як яны апавядаюць-расказваюць. І гэта недзе ўнутры ў мяне ўсё рыфмуецца…"

Інсцэніроўку апавяданьняў зрабіў Уладзімер Савіцкі. Ён жа і стаў рэжысэрам спэктаклю, які адмыслова аздобіў мастак Віктар Цімафееў.

Прэм’ера "Шляхціца Завальні" стане безумоўнаю падзеяй у тэатральным жыцьці краіны. Хоць да гэтага ўжо была радыёпастаноўка твораў Баршчэўскага. Апошні фільм Віктара Турава таксама быў паводле "Шляхціца…" Але з Гасьцюхіным у галоўнай ролі ён атрымаўся не народна-паэтычны, а хутчэй клясава-сацыяльны.

Посьпех "Шляхціца…" натхняе купалаўцаў на працяг праграмы монаспэктакляў. Хаця тут ёсьць свае праблемы. Аўтарка ідэі загадчыца літаратурнае часткі тэатру Марына Бартніцкая хацела б мець монаспэктаклі найперш з нацыянальным рэпэртуарам.

(Бартніцкая: ) "Я думаю, што трэба ставіць і сусьветную клясычную, і сучасную драматургію. Ну а калі зь беларускай нацыянальнай ці з клясычнай, ці з сучаснай зараз зьявяцца новыя творы для монаспэктакляў, то, несумненна, будзем зь імі працаваць".

А пакуль тое, у красавіку тэатралаў чакаюць дзьве новыя сустрэчы з прэм’ераю "Шляхціца Завальні".

Валянціна Аксак, Менск