1. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  2. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  3. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  4. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  5. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  6. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  7. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  8. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  9. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  10. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  11. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  12. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  13. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  14. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  15. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  16. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  17. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  18. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
  19. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  20. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  21. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  22. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  23. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  24. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  25. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  26. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  27. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  28. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  29. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  30. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси


Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы заявіла сёньня, што ў хуткім часе будуць прадстаўленыя вынікі незалежнага сьледзтва ў справе крывавай бойкі ў прымесьці Варшавы Магдаленка, у якой браў удзел беларус Ігар П. Апоўдні ў Варшаве ўпершыню быў паказаны арсэнал зброі злачынцаў, які ўразіў нават адмыслоўцаў.

Паводле супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы, бандыты мелі прынамсі сорак адзінак агнястрэльнай зброі, дзясяткі тысячаў патронаў і шмат мінаў. Польскія праваахоўчыя органы ўпершыню мелі дачыненьне з так добра ўзброенымі злачынцамі.

Нагадаю, што на мінулым тыдні ўначы зь серады на чацьвер польская паліцыя распачала апэрацыю ў справе затрыманьня двух небясьпечных злачынцаў, якія ўкрываліся ў катэджы ў мястэчку Магдаленка каля Варшавы.

Паліцыянты, аднак, сустрэлі неспадзяваны супраціў крымінальнікаў, якія ўжылі мноства гранатаў і аўтаматычную зброю, а таксама замінавалі падворак. У часе штурму бандыты здэтанавалі адмысловую бомбу, наладаваную цьвікамі і шурупамі, якая параніла шмат супрацоўнікаў паліцыі. Паведамлялася, што гэткія бомбы выкарыстоўваюць тэрарысты, а зрабіў яе хутчэй за ўсё адзін з бандытаў, беларус Ігар П. – былы супрацоўнік КГБ, што служыў у колішняй Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы.

У выніку беспрэцэдэнтнай у гісторыі польскай паліцыі сутычкі са злачынцамі, у часе якой быў ужыты нават бронетранспарцёр, загінуў адзін паліцыянт, а 15 былі параненыя.

Ніякіх новых зьвестак што да асобаў крымінальнікаў пакуль няма. Высьвятлілася, аднак, што яны загінулі не ад паліцэйскіх куляў, а ад выбухаў уласных гранатаў, што захоўваліся ў доме.

Паведамляецца, што Ігар П., які ўжо даўно знаходзіўся ў міжнародным вышуку, магчыма, быў кіраўнікоў небясьпечнай злачыннай групы, якая летась напала на паліцыянтаў, якія хацелі канфіскаваць скрадзены злачынцамі груз. Тады ў часе страляніны адзін паліцыянт загінуў.

Пакуль абсалютна дакладана невядома, ці быў усё ж Ігар П. супрацоўнікам КГБ. На мінулым тыдні, міністар унутраных справаў Польшчы назваў Ігара П. "хлопцам з КГБ". У польскіх мэдыях, аднак, часьцей ужывалася словазлучэньне "жаўнер КГБ", а гэта можа значыць, што злачынец калісьці папросту праходзіў тэрміновую службу у гэтага тыпу войсках.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі ад аднаго з супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Варшаве, Ігар П. нават ня меў скончанай сярэдняй адукацыі, таму ня мог быць афіцэрам КГБ.

Сьледзтва, у гэтай справе, якое праводзяць цяпер найлепшыя польскія адмыслоўцы, магчыма, дасьць адказ на пытаньне, адкуль тады грамадзянін Беларусі ведаў тэхналёгію вырабленьня тэрарыстычных бомбаў.

Аляксей Дзiкавiцкi, Варшава
-41%
-23%
-30%
-50%
-70%
-15%
-5%
-15%
-10%
-20%
0072916