Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Нагадаем, што гэтае пагадненьне было падпiсанае яшчэ 11 лютага мiнулага году ў Маскве вiцэ-прэм'ерам Расеi Iльлёй Клябанавым i тагачасным дзяржсакратаром Савету Бясьпекi Беларусi Вiктарам Шэйманам. Урадам абедзьвюх дзяржаваў спатрэбiўся амаль цэлы год, каб лiквiдаваць усе заканадаўчыя перашкоды й фактычна аб'яднаць пад адным дахам 20 беларускiх i расейскiх прадпрыемстваў абарончай прамысловасьцi, дзе праце агулам больш за 40 тысяч чалавек.

Фактычна пасьля стварэньня гэтай фiнансава-прамысловай групы расейскi ваенна-прамысловы комплекс узяў пад свой кантроль шэраг важных беларускiх прадпрыемстваў. Між іншага ў ФПГ "Абарончыя сыстэмы" увайшло менскае навукова-вытворчае аб'яднаньне "Iнтэграл", Менскi Завод Колавых Цягачоў, Баранавiцкi Авiярамонтны Завод i нават Менсккомплексбанк.

У ФПГ "Абарончыя сыстэмы" цалкам дамiнуе расейскi ВПК. Уласна кажучы, гэтая фiнансава-прамысловая група была створана на базе аднайменнай расейскай структуры. Урэшце, узначальвае гэтую ФПГ расейскi вiцэ-прэм'ер Клябанаў. Для Беларусi шчыльная каапэрацыя з расейскiм ВПК можа мець зусiм непажаданыя палiтычныя наступствы.

Справа ў тым, што адным з асноўных кiрункаў дзейнасьцi ФПГ будзе мадэрнiзацыя сродкаў супрацьпаветранай абароны, зробленых яшчэ за савецкiм часам. Улiчваючы, што Саветы ў супрацьвагу ЗША вельмi актыўна гандлявалi зброяй з дыктатарскiмi рэжымамi, няцяжка здагадацца, што найперш згаданая фiнансава-прамысловая група будзе абслугоўваць гэтак званыя "краiны-iзгоi" й "гарачыя кропкi".

Дарэчы, адна зь першых замоваў, паводле iнфармацыi прадстаўнiцтва ФПГ у Беларусi, у "Абарончыя сыстэмы" паступiла якраз ад адной з краiн Блiзкага Ўсходу. Назваць канкрэтнага клiента ў прадстаўнiцтве адмовiлiся, спаслаўшыся на камэрцыйную таямніцу. Але ахвотна паведамiлi: "Абарончыя сыстэмы" выканалi кантракт з блiзкаўсходнiм парнэрам на мадэрнiзацыю зэнiтна-ракетнага комплексу С-125 "Пячора".

Ян Мiкалаеў