1. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  2. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  3. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  4. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  5. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  6. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  7. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  8. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  9. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  10. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  11. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  12. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  13. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  14. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  15. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  16. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Радуница на маленьких кладбищах Минска
  17. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  18. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  19. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  20. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  21. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  22. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  23. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  24. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  25. В Будславе горел знаменитый костел, повреждена часть крыши
  26. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  27. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  28. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  29. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  30. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию


Кажуць, закаханасьць - гэта стан, калі ўсё вакол бачыцца не такім, як яно ёсьць у сапраўднасьці. Прыкладна так, напэўна, можна ацаніць і тое, што завецца эўфарыяй. Пацьвярджэньне таму - леташнія захапленьні наконт "надзвычайнага" намалоту збожжа. "Дажынкі", узнагароды, аўтамабілі… Потым усё неяк так прыціхла. Усе пачалі разумець: нешта тут ня так.

У гэтым сэнсе цікава прасачыць, напрыклад, трансфармацыю лічбаў статыстыкі. Напярэдадні шклоўскіх "Дажынак" асабіста прэзыдэнт ацаніў ураджай у 6 млн тон - так і пісалі. Потым гэтая лічба пачала пакрысе неяк так сьціскацца, пакуль па выніках году не трансфармавалася ў 5 млн. А людзі інфармаваныя лічаць, што, калі ад таго адняць яшчэ паўмільёна тон, то тады нарэшце й будзе тое, што ёсьць насамрэч.

Дазволю сабе нагадаць слухачу, што па поўнай праграме Беларусі патрэбна каля 10 млн тон збожжа. І што ў лепшыя гады толькі на корм жывёле ішло 6,5…

Але што ж, адсьвяткавалі мінулы год, перажылі. Наперадзе - чарговая сяўба, чарговае, як па-ранейшаму ў Беларусі завецца гэтая руцінная апэрацыя, "змаганьне" за ўраджай. Але ўсякае "змаганьне" мае свой кошт. Па падліках спэцыялістаў, сяўба 2001 г. абыдзецца Беларусі ў 1.227.884 млн бел. руб. Тут і ўгнаеньні, і заробак калгаснікаў, і падаткі, і паліва, і запчасткі…

Словам, бяз грошай нічога не пасееш. І тут самы час задаць пытаньне: а ці мае іх селянін? Нібы й павінен мець. Бо быў "надзвычайны", як тады казалі, мінулагодні ўраджай. А гэта значыць, што і ў хляве, і на полі павінна быць тое, што можна прадаць дзяржаве, і атрымаць за гэта грошы.

Падлічылі: прыбытак ад продажу прадукцыі ў лепшым выпадку складзе 416 млрд - трэцюю частку ад таго, што патрэбна на сяўбу. Калі дадаць яшчэ адлічэньні зь бюджэтных і пазабюджэтных фондаў, мясцовых бюджэтаў, гэтая лічба ўзрастае да 613 млрд - палова ад таго, што трэба. Спрабавалі лічыць па-іншаму, па лёгіцы жабракоў: калі не плаціць падаткаў - дзяржава пераб'ецца… Не купляць тэхнікі, камбікорму для жывёлы, і заробак людзям даваць самы мізэрны…

Але калі не плаціць падаткаў, то ня будзе з чаго камплектаваць, да прыкладу, тыя ж бюджэтныя й пазабюджэтныя фонды, зь якіх потым ідуць адлічэньні ў агракомплекс… Што савой аб пень - што пнём па саве. Не хапае тых жа 600 млрд, паловы ад патрэбнай сумы.

З савецкіх яшчэ часоў прынята лічыць, што праца хлебароба - нешта такое, паэтычна-рамантычна-магічнае. Шмат сказана й напісана пра хлебаробскую мудрасьць, гераізм, патрыятызм і ўсялякія такія штукі.

У сапраўднасьці ўся мудрасьць у тым, што, каб поле ўрадзіла, трэба выканаць, згодна з тэхналёгіяй, шэраг апэрацый. У выніку можна ўпэўнена закласьці патрэбны ўраджай у патрэбную колькасьць цэнтнэраў з гектара й атрымаць яго. Калі, вядома, ня будзе засухі ці землятрусу. Але ні "гераічная" праца, ні патрыятызм і г.д. тут і блізка не сядзелі. Проста тэхналёгія каштуе грошай. Калі ня купіш і не ўнясеш патрэбную пад пэўную колькасьць цэнтнэраў з гектара колькасьць угнаеньняў, сродкаў абароны расьлінаў і г.д, то й аб прыстойным ураджаі ня думай.

Нагадаю: сёлета мы маем рэсурсаў толькі палову ад таго, што патрэбна пад невялікі ўраджай у 30, прыкладна, цэнтнэраў з гектара. Напомню таксама, што ў мінулым годзе ў глебу было ўнесена толькі 30% ад таго, што патрэбна пад такі ўраджай. Сёлета, па сьведчаньні спэцыялістаў, будзе ўнесена ўдвая меней… Вось і ўся арытмэтыка!

Анатоль Гуляеў

Радыё Рацыя
-20%
-10%
-30%
-10%
-20%
-10%
-17%
-30%
0072916