177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  2. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  3. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  4. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  5. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  6. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  7. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  8. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  9. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  10. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  11. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  12. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  13. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  14. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  15. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  16. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  17. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  18. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  19. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  20. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  21. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  22. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  23. «Белавиа» отменила сегодняшний рейс в Тель-Авив. Полетят ли туда самолеты на следующей неделе?
  24. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  25. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  26. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  27. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  28. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  29. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  30. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП


Круглы стол "Незалежная Беларусь яднае нас", арганізаваны дэпутацкай групай "Рэспубліка", адбыўся ў сьценах Дома ўраду, нягледзячы на перашкоды адміністрацыі Палаты прадстаўнікоў. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі грамадзкасьці і лідэры апазыцыйных партыяў, якія зьявіліся тут упершыню пасьля рэфэрэндуму 1996 году. Удзельнікі заклікалі грамадзянаў Беларусі годна адзначыць Дзень Волі як усенароднае сьвята.

Шматлікім актывістам апазыцыі, дзеячам мастацтва, навукоўцам і журналістам, запрошаным апазыцыйнымі дэпутатамі ў сьцены Палаты прадстаўнікоў, давялося пераадольваць некалькі перашкодаў. Спачатку адміністрацыя ўрадавага будынку адмовілася іх прапусьціць па агульным спісе, хаця раней цэлая група студэнтаў прайшла сюды на экскурсію менавіта па сьпісе.

Дэпутатам Фралову, Парфяновічу ды іншым давялося выпісваць запрошаным асобныя пропускі. Але адміністрацыя будынку спрабавала абмежаваць колькасьць запрошаных — супрацоўнік, які выпісвае пропускі, схаваўся ў сваім кабінэце. Калі й гэта не спыніла, раптоўна зьнік ключ ад актавай залі, у якой была дазволеная сустрэча. Валеры Фралоў мяркуе, што гэтыя перашкоды рабіліся паводле загаду з прэзыдэнцкай адміністрацыі. Спадар Фралоў 25 хвілінаў шукаў ключ ад залі, хадзіў да ўсіх магчымых начальнікаў, нават тэлефанаваў у прыёмны пакой Урала Латыпава. Але марна.

(Фралоў: ) "Вось стаіць камэндант, вочкі апусьціў, яму кажуць: "У цябе ж ключ!" — "Ды не, —кажа, — трэба да Чурсіна". Падышоў да таго і кажу: "Мужык, я цябе разумею, пайшлі мы ламаць…"

Але ламаць дзьверы дэпутаты ўсё ж адмовіліся. Начальнік сакратарыяту Палаты прадстаўнікоў Анатоль Чурсін сказаў спадару Фралову, што калі гэтае мерапрыемства пройдзе тут, то ён будзе звольнены з працы. Круглы стол распачаўся са спазьненьнем на паўгадзіны, і толькі ў фае ля авальнай залі Дома ўраду, дзе адбываюцца сэсіі. Многія апазыцыянэры зьявіліся тут упершыню пасьля рэфэрэндуму 1996 году. Гаворыць Анатоль Лябедзька:

(Лябедзька: ) "Я больш за шэсьць гадоў ня быў у гэтым будынку, і вымушаны канстатаваць, што, на вялікі жаль, той дух, які быў шэсьць гадоў таму, калі людзі ў вайсковай форме не пусьцілі дэпутаў Вярхоўнага Савету 13 скліканьня ў свае працоўныя кабінэты, ён застаўся і па сёньняшні дзень. На вялікі жаль, мы вымушаныя змагацца ўсе за вяртаньне парлямэнтарызму ў Беларусь. Гэта руіны парлямэнтарызму. І натуральна, што тут мы можам аб’ядноўваць свае намаганьні".

Такім чынам, да абмеркаваньня гістарычнай тэмы пра значнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі дадаліся сёньняшнія праблемы. Удзельнікі гутаркі асабліва былі заклапочаныя пагрозамі незалежнасьці Беларусі, якія зноў зьявіліся. Гаворыць паэт Генадзь Бураўкін:

(Бураўкін: ) "Скурай адчуваю: мы перажываем страшна цяжкі пэрыяд, калі над незалежнасьцю нашай навісла рэальная пагроза. Мы сёньня ўбачылі, што такое ў нас незалежнасьць. Ключ больш незалежны ў нечыіх руках, чым нашыя пашпарты грамадзянаў Беларусі, чым тое, што мы для Беларусі зрабілі, хто менш, хто больш, чым тое, што ў нас ёсьць сэрца, адданае Беларусі.

Ключ! Іржавы ключ, якім сёньня закрылі кабінэт, заўтра закрыюць нам думкі нашыя, пасьлязаўтра закрыюць Беларусь і адвязуць гэты ключ у Крэмль, і там ён нікому ня будзе патрэбны, яго выкінуць у Маскву-раку. Таму незалежнасьць — вось тое, што трэба, як дзятлы, кожны дзень кожнай партыі, кожнаму беларусу гаварыць".

Альтэрнатыўнай думкі тут не было — з дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прысутнічалі толькі сябры групы "Рэспубліка", не прыйшлі й прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, якіх таксама афіцыйна запрашалі.

Сёньняшняя сутрэча ў Доме ўраду сталася своеасаблівым стартам больш шчыльнага супрацоўніцтва паміж апазыцыйнымі дзеячамі, палітычнымі партыямі й дэпутацкай групай "Рэспубліка". Прадстаўнікі апошняй у сувязі з гэтым распаўсюдзілі сваю праграмную заяву, якая мае выразна апазыцыйны зьмест. У прыватнасьці, у ёй сьцьвярджаецца, што ў Беларусі падаўляецца іншадумства, што журналістаў асуджаюць за крытыку, што ў дзяржаўных СМІ пануе цэнзура. Такім чынам група "Рэспубліка" зрабіла спробу стаць палітычнай фракцыяй у Палаце прадстаўнікоў.

Валер Каліноўскі, Менск
-12%
-15%
-50%
-10%
-30%
-5%
-21%
-7%