1. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  2. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  3. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  4. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  5. Возле Дома правосудия в Минске задержана журналист TUT.BY. В РУВД к ней не пускают адвоката
  6. В Минске рассматривают большое «дело студентов». К зданию суда пришли более ста человек, прошли задержания
  7. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  8. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  9. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  10. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  11. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  12. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  13. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  14. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  15. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  16. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  17. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  18. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  19. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19
  20. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  21. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  22. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  23. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  24. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  25. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  26. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  27. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  28. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  29. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  30. Госстандарт запретил продажу мыла ручной работы белорусского бренда Karali


Варшава прапануе Менску "асымэтрыю" — бязьвізавы ўезд у Беларусь для польскіх грамадзянаў і бясплатныя візы ў Польшчу для беларусаў, але Менск заяўляе пра мажлівасьць толькі аднолькавага рэжыму ўезду. Наступны раўнд кансультацыяў пройдзе празь месяц.

Прапанова польскага боку захаваць бязьвізавы рэжым уезду ў Беларусь для грамадзянаў Польшчы ў абмен на бясплатныя візы для беларускіх грамадзянаў не знаходзіць разуменьня ў афіцыйным Менску. Дыпляматычнае ведамства заяўляе, што беларускія грамадзяне не зразумеюць такой "асымэтрыі".

Афіцыйны прадстаўнік беларускага Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных заявіў на брыфінгу:

(Савіных: ) "Беларускі бок разглядае ўсе варыянты, у тым ліку й гэты варыянт асымэтрычнага ўвядзеньня візаў. Тым ня менш, рашэньне будзе прынятае пазьней. Хачу сказаць, што беларускі бок грунтуе сваю пазыцыю на прынцыпе ўзаемнасьці, які значыць, што для грамадзян Рэспублікі Польшча, якія маюць намер уехаць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, будзе зроблены такі самы рэжым уезду, як і для беларусаў, якія ўяжджаюць на тэрыторыю Польшчы".

Паводле кіраўніка консульскае ўправы беларускага МЗС Васіля Жлутко, пра візавы рэжым зь бясплатнымі візамі для грамадзян як Беларусі, гэтак і Польшчы размовы на кансультацыях пакуль не было. "Прынамсі, ад польскага боку мы такіх прапановаў не атрымлівалі", — сказаў спадар Жлутко. Аднак не выключаецца, што менавіта такі рэжым як кампрамісны можа быць уведзены з 1 ліпеня.

Таксама з 1 ліпеня — якраз ад таго дня, калі ўводзіць візы Польшча, Масква прапаноўвала Кіеву для ўзаемных паездак грамадзянаў Расеі ды Ўкраіны патрабаваць ад іх замежныя пашпарты. У чацьвер прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч абвесьціў, што рэжым паездак украінскіх і расейскіх грамадзянаў толькі з замежнымі пашпартамі можа быць уведзены з 1 студзеня 2004 году. Паводле ўкраінскага прэм’ера, расейскі бок пагадзіўся з гэтай прапановай.

А што будзе з паездкамі беларусаў на тэрыторыю Ўкраіны ды ўкраінцаў у Беларусь? У беларускім МЗС кажуць, што з Кіева пакуль ніякіх новых прапановаў не прыходзіла, дзейнічае пагадненьне аб паездках з усімі тыпамі пашпартоў, у тым ліку ўнутранымі. Я папрасіў консула Ўкраіны ў Менску Ўладзімера Кірылюка пракамэнтаваць цяперашнюю сытуацыю:

(Кірылюк: ) "Пакуль застаецца старой, як была. Будуць праведзеныя неўзабаве консульскія кансультацыі, і там будзе дамоўлена. Гэта кіраўніцтва Міністэрства замежных справаў і дзяржава прымае рашэньне. Але пакуль зь беларускім бокам дзейнічаюць старыя дамоўленасьці".

Аднак Украіна наўрад ці захоча мець розныя рэжымы паездак з Расеяй і зь Беларусьсю. Таму беларускім грамадзянам трэба рыхтавацца да таго, што ўжо з наступнага году без замежнага пашпарту ва Ўкраіну ня пусьцяць.

Юры Сьвірко, Менск
-40%
-15%
-5%
-20%
-30%
-15%
-15%
-21%
-21%
-30%
-30%
-25%
0068422