Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


З прычыны нескасаваных візавых санкцыяў кіраўніку Беларусі не давялося паехаць у Эўрапейскі Зьвяз, як летась, – зараз ён катаецца на лыжах на дарагім курорце ў Расеі. Прэзыдэнцкая віла каштуе 890 даляраў на суткі, што на 90 даляраў даражэй за леташні Лукашэнкаў гатэльны нумар у Аўстрыі.

Летась Аляксандар Лукашэнка раптоўна зьнік зь Беларусі ў сярэдзіне сакавіка. Пра месца адпачынку нічога не паведамлялі. Журналісты знайшлі яго на гарналыжным курорце ў Аўстрыі, каля Інсбруку. Тады было абвешчана, што апрача катаньня на лыжах ён вядзе перамовы з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Аўстрыі ды тамтэйшымі бізнэсоўцамі, каб пабудаваць гарналыжны цэнтар у Раўбічах. Але такога цэнтру пад Менскам пакуль няма, таму Аляксандар Лукашэнка, якому забаронена выдаваць шэнгенскую візу, быў вымушаны паехаць на Каўказ.

Зараз ён жыве ў шыкоўнай гасьцінінцы "Рэдысан САС Лазурная Пік Гатэль", адрас якой – Сочы, вуліца Абаронцаў Каўказу, 77. Гэта побач са знакамітым курортам "Красная Паляна". Гатэль знаходзіцца на 550 мэтраў вышэй за ўзровень мора, ён адпавядае ўсім міжнародным стандартам і рэклямуе сябе як "гарналыжны курорт з эўрапейскім мэнэджмэнтам". Акрамя 5-павярховага корпусу, на тэрыторыі гатэлю ёсьць 6 вілаў люкс. У адной зь іх, як паведамілі нам па тэлефоне з гатэлю, і пасяліўся Аляксандар Лукашэнка.

Зараз на "Краснай Паляне" пік сэзону, які працягнецца да 31 сакавіка. Я папрасіў супрацоўніцу гатэлю назваць мінімальную цану нумару.

(Супрацоўніца: ) "180 даляраў на двух чалавек са сьняданкам і вячэрай".

(Карэспандэнт: ) "Гэта стандартны нумар?"

(Супрацоўніца: ) "Гэта стандартны нумар, так. Ёсьць варыянт – нумар "Казанова" (гэта ванна джакузі стаіць у нумары). Нумар каштуе 210 даляраў на двух чалавек. Ёсьць прэзыдэнцкі люкс – 480. І віла. 890 – гэта прэзыдэнцкая віла каштуе".

(Карэспандэнт: ) "А яна ў вас вольная зараз?"

(Супрацоўніца: ) "Зараз – не. Занятая. Пасьля 10 сакавіка вызваляюцца нумары".

Як паведамілі прадстаўнікі мэра гораду Сочы, той сустракаў спадара Лукашэнку яшчэ ў панядзелак і пракаціўся зь ім на лыжах. Гэта ў Расеі цяпер прэзыдэнцкі від спорту. Але ў выпадку, калі ў Сочы будзе кепскае надвор’е ці Аляксандар Лукашэнка захоча ўзгадаць ельцынскія часы, да ягоных паслугаў тэнісны корт гатэлю.

Юры Сьвірко, Менск