1. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  2. Окончательное обвинение, гибель уроженки Беларуси, минус 200 тысяч долларов и крутые террасы — все за вчера
  3. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  4. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  5. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  6. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  7. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  8. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  9. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  10. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  11. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  12. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  13. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  14. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  15. Армия Израиля сообщила о начале воздушной и наземной атаки в секторе Газа
  16. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  17. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  18. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  19. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  20. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  21. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  22. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  23. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  24. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  25. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  26. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  27. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  28. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  29. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  30. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь


Лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі заклікалі калегаў па апазыцыі стварыць супольны адмысловы орган, для ўдакладненьня тактыкі супрацоўніцтва зь міжнароднай супольнасьцю, – такая адна з высноваў, зробленых пасьля легітымізацыі Нацыянальнага сходу ў ПА АБСЭ на мінулым тыдні.

Нядаўняе наданьне статусу Нацыянальнаму сходу ў ПА АБСЭ патрабуе пэўных зьменаў у зьнешняй палітыцы апазыцыйных сілаў, — заявіў сёньня лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які прадстаўляў беларускую апазыцыю на апошнім паседжаньні асамблеі ў Вене. Нягледзячы на відавочную паразу ў ПА АБСЭ, апазыцыя будзе працягваць актыўную працу ў рамках гэтай структуры і дамагацца прыняцьця ёю асобнай палітычнай рэзалюцыі аб сытуацыі ў Беларусі.

Акрамя таго, спадар Лябедзька заклікаў эўрапейскіх парлямэнтароў вярнуцца да фармату "парлямэнцкай тройкі" з прадстаўнікоў ПА АБСЭ, ПАРЭ, Эўрапарлямэнту дзеля адсочваньня падрыхтоўкі й правядзеньня наступных выбараў у Нацыянальны сход Беларусі. Што ж датычыць дзейнага Нацыянальнага сходу, то апазыцыя мусіць патрабаваць ад яго пэўных крокаў у адказ на прызнаньне ў АБСЭ, лічыць спадар Лябедзька:

(Лябедзька: ) "Блізкім часам мы прыкладна па пяці кірунках прапаноўваем праекты канкрэтных зьменаў заканадаўства, пачынаючы ад выбарнага, якое датычыць рэглямэнтацыі дзейнасьці аб СМІ, правоў чалавека, перадаем гэта ў рабочую групу на чале з Утай Цапф і хай яны зыходзячы са сваёй канцэпцыі дыялёгу дабіваюцца, каб Нацыянальны сход мяняў заканадаўства, а гэта значыць, мянялася ў нечым сытуацыя і ў Беларусі".

Аднак на выніковасьць дэмакратычных зьменаў праз Нацыянальны сход Анатоль Лябедзька асабліва не разьлічвае. І тут сымптаматычна, што афіцыйныя СМІ і ўлада фактычна замоўчваюць апошнія падзеі вакол Нацыянальнага сходу ў Вене.

(Лябедзька: ) "Калі ўспрымаць гэта як легітымізацыю Нацыянальнага сходу, то тут зноў жа ўзьнікае пытаньне, што цяпер мяч перакінуты на поле ўладаў, і яны павінныя рабіць нейкі крок. Гэта для іх дылема: што рабіць? Гэта значыць, трэба правесьці выбары, каб яны адпавядалі прынцыпам АБСЭ, чаго ўжо няма. Трэба прымаць нейкія палітычныя рашэньні й вызваляць Маркевіча, Івашкевіча. Думаю, што пакуль уладамі тут ня вывераная сама тактыка, што канкрэтна рабіць і проста зроблены такі тайм-аўт, пауза".

Ягоны калега Яраслаў Раманчук мяркуе, што цяпер беларускія ўлады могуць запатрабаваць распусьціць адмысловую групу ПА АБСЭ па Беларусі на чале з Утай Цапф. Можна чакаць і новых спробаў легітымізацыі Нацыянальнага сходу і ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, аднак там больш жорсткія дэмакратычныя прынцыпы, упэўнены А.Лябедзька.

Зыходзячы з досьведу падзеяў у Вене, калі апазыцыйныя сілы Беларусі па-рознаму паставіліся да праблемы прызнаньня Нацыянальнага сходу ў ПА АБСЭ, А.Лябедзька заклікаў стварыць агульнаапазыйцыную Раду ў справе зьнешняй палітыкі, якая бы аб’яднала прадстаўнікоў палітычных партыяў і рухаў, асобных аналітыкаў з мэтай выпрацаваць "новую, удакладненую тактыку ўзамадзеяньня зь міжнароднай супольнасьцю".

Гэтая ініцыятыва мае права на існаваньне, аднак каардынаваць міжнародную дзейнасьць апазыцыі можна было б і ў рамках існых структураў, — лічыць лідэр БСДП "Народная грамада" Мікола Статкевіч:

(Статкевіч: ) "Сапраўды, частцы беларускіх партыяў трэба карэктаваць сваю палітыку, і ў тым ліку міжнародную дзейнасьць. У нашай партыі неабходнасьці ў такой карэкцыі няма, таму што мы зыходзілі з рэаліяў. Што тычыцца нейкай агульнай структуры для апазыцыі, то тут крыху мне дзіўна, таму што спачатку ўсё разбуралася, выгналі сацыял-дэмакратаў з Каардынацыйнай рады. Развалілі яе, потым развалілі Кансультацыйную раду".

Валер Каліноўскі, Менск
-30%
-45%
-50%
-21%
-15%
-25%
-30%
-10%
-20%
-25%
0069757