179 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  2. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Что произошло и что будет дальше
  3. «Не представляет, как будет жить дальше». Поговорили с супругой военного, которому дали 18 лет колонии за госизмену
  4. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  5. Тренер по бегу объясняет, какую ошибку допускают новички и получится ли похудеть с бегом
  6. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  7. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  8. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  9. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  10. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  11. Журналистку TUT.BY Катерину Борисевич перевели в гомельскую женскую колонию
  12. Вот какие права и льготы Лукашенко дал арабам для застройки 10 квадратных километров Минска
  13. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  14. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  15. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  16. «Он работает с онкобольными, а потом приходит на сеанс и плачет». Кто и как помогает психологу
  17. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Журналистке TUT.BY Касперович дали 15 суток
  18. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  19. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  20. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  21. Крупные компании России в мае не поставляют нефть на «Нафтан». Сырье из Азербайджана также не ждут
  22. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  23. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  24. Зуд и гнойные корочки. Врач называет симптомы чесотки и рассказывает о лечении
  25. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  26. В Минске заработает еще один пункт вакцинации от ковида для всех желающих. Рассказываем, где и когда
  27. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  28. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  29. Белорусские каналы не будут показывать «Евровидение». Белтелерадиокомпания объяснила причину
  30. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»


Жыхары менскай вуліцы Бяды, дзе ў доме №13 жыў Уладзімер Мулявін, хочуць, каб гэтай вуліцы надалі імя мастацкага кіраўніка "Песьняроў".

Мінуў амаль месяц, як памёр мастацкі кіраўнік "Песьняроў" Уладзімер Мулявін. Ля ягонай магілы на Ўсходніх могілках і цяпер поўна жывых кветак. Ванда Баюк з Гомеля адмыслова прыехала ў Менск, каб наведаць магілу сьпевака.

(Баюк: ) "Я хацела б, канечне, каб хаця б вуліцу назвалі ягоным імем. Можа, музычную школу…"

Спадарыня Тацяна прыехала ў Менск зь Ніжняга Ноўгараду:

(Тацяна: ) "Я адмыслова з Расеі прыехала, прыйшла разьвітацца. Пакуль быў жывы, трэба было ўсё яму даваць. Ён марыў аб тэатры, а зараз яму мэмарыял хочуць адкрываць. Ён яму патрэбны? Трэба было тэатар яму будаваць, у якім ён мог выступаць так, як хацеў..."

Зусім блізка ад таго месца, дзе пахаваны Ўладзімер Мулявін — магіла двойчы героя Савецкага Саюзу, вайсковага лётчыка Леаніда Бяды. Ён загінуў, як і Ўладзімер Мулявін, у выніку аўтамабільнай катастрофы ў 1976 годзе разам з тагачасным старшынём прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Фёдарам Сурганавым. Так сталася, што Ўладзімер Мулявін жыў на вуліцы Бяды ў доме №13.

Жыхары дамоў на вуліцы Бяды яшчэ чатыры гады таму зьбіралі подпісы, каб вуліцу перайменавалі, бо, паводле іхных меркаваньняў, назва вуліцы пэўным чынам уплывае на іхнае жыцьцё. Тады ў гэтай просьбе было адмоўлена. А цяпер, пасьля сьмерці мастацкага кіраўніка "Песьняроў", ізноў узьнікла прапанова перайменаваць вуліцу Бяды на вуліцу Мулявіна. Гавораць жыхары дома №13 па вуліцы Бяды.

(Спадарыня: ) "Мы даўно ўжо хацелі, каб нашую вуліцу перайменавалі. Усё ж Бяды — гэта бяды".

(Спадар: ) "Бяда таксама быў знакаміты чалавек. Герой Савецкага Саюзу".

(Спадарыня: ) "Ёсьць у людзей такое стаўленьне… трагічнае. Слова "бяда" такое нядобрае, і лёс складваецца ня вельмі добра".

(Спадарыня: ) "Я за тое, каб перайменавалі на Ўладзімера Мулявіна. Тым больш, ён жыў у нашым доме".

У Менгарвыканкаме карэспандэнта Радыё Свабода запэўнілі, што вуліца імя Ўладзімера Мулявіна ў Менску абавязкова будзе, але яшчэ дакладна ня вызначана — ці будзе гэта новая вуліца, альбо адбудзецца перайменаваньне.

Як паведаміла сакратарка камісіі ў справе перайменаваньня вуліцаў Марыя Станкевіч, пакуль ёсьць толькі вусныя звароты жыхароў вуліцы Бяды, але ад іх няма пісьмовай прапановы. Канчатковае рашэньне ў гэтай справе прыме адмысловая камісія.

Нагадаю, што пасьля сьмерці Ўладзімера Мулявіна Міністэрства культуры распрацавала праект пастановы аб увекавечаньні ягонай памяці, які знаходзіцца цяпер на разглядзе ў Савеце міністраў. Згодна зь ім, апроч вуліцы Мулявіна, у Менску зьявіцца музэй "песьняра". У двары Белдзяржфілярмоніі плянуюць усталяваць скульптуру сьпевака, да таго ж будзе зробленая памятная дошка і надмагільны помнік Мулявіну. Апроч таго, улады плянуюць выдаць анталёгію ўсіх песень "Песьняроў".

Яшчэ два гады таму "Песьняры" павінны былі атрымаць ад дзяржавы сучасную студыю на вуліцы Сурганава, але з прычыны адсутнасьці фінансаваньня тэрміны здачы аб’екту ўвесь час адцягваліся. Цяпер на базе студыі будзе створаны Нацыянальны музычны цэнтар "Песьняры" імя Ўладзімера Мулявіна, і ў яго рамонт улады плянуюць укласьці каля 90 мільёнаў рублёў.

Ганна Соусь, Менск
-10%
-50%
-12%
-10%
-50%
-10%
-20%
-15%
-20%