1. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  2. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  3. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  4. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  5. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами
  6. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  7. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  8. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  9. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  10. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  11. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
  12. Прогноз: «Без урегулирования политического кризиса экономика будет терять миллиарды в год»
  13. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  14. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  15. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  16. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  17. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  18. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  19. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  20. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  21. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  22. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  23. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  24. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  25. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  26. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  27. Возле Дома правосудия задержали журналиста TUT.BY. Ее отправили на Окрестина, в субботу ее будут судить
  28. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  29. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  30. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-кассовый центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»


Кіраўніцтва Дзяржаўтаінспэкцыі рыхтуе больш жорсткія захады да кіроўцаў і мінакоў, якія парушаюць правілы дарожнага руху. У ДАІ сьцьвярджаюць, што леташняя спроба больш ляяльнага стаўленьня да ўдзельнікаў руху прывяла да нэгатыўных наступстваў: павялічылася колькасьць парушэньняў. Ад цяперашняга часу інспэктарам загадалі быць больш жорсткімі.

У Дзяржаўтаінспэкцыі паведамляюць, што экспэрымэнт, у выніку якога інспэктары ДАІ павінны былі зьмяніць стэрэатыпны імідж "пудзілаў для кіроўцаў" на статус "сяброў і дарадцаў" скончыўся адмоўнымі вынікамі. Адчуўшы беспакаранасьць, удзельнікі руху пачалі паводзіць сябе нахабна — лічаць у аддзеле адміністратыўнай практыкі Дзяржаўтаінспэкцыі.

(Супрацоўніца ДАІ: ) "З нашым народам бізуном трэба, а ня пернікам. Лібэралізам прывёў да рэзкага падвышэньня парушэньняў, дарожна-транспартных здарэньняў; дробныя парушэньні перарасьлі ў буйныя. Не хачу абагульняць, бо, спадзяюся, журналісты — законапаслухмяныя грамадзяне".

Ужо днямі кіраўніцтва Дзяржаўтаінспэкцыі плянуе ініцыяваць шэраг прапановаў да ўраду. У прыватнасьці, чакаецца хадайніцтва пра падвышэньне памераў штрафаў за наўмысныя парушэньні правілаў. Прадстаўнікі ДАІ не задаволеныя, што фінансавыя санкцыі да парушальнікаў у Беларусі значна меншыя, чым у суседніх краінах. Прыкладам, калі перавышэньне хуткасьці да 20 км/г у Літве цягне ў эквіваленце 15 даляраў, то ў Беларусі толькі пяць.

Разглядаецца магчымасьць спагнаньняў штрафаў праз суды, як гэта робіцца ва Ўкраіне: такім чынам інспэктар ДАІ ня можа ўзяць хабар. Куды часьцей мяркуецца практыкаваць пазбаўленьне права на кіраваньне аўтамабілем: двух парушэньняў паводле аднаго артыкулу можа хапіць, каб пазбавіцца пасьведчаньня тэрмінам да трох месяцаў.

Адзін з інспэктараў ДПС, якога я запытаў наконт мэтазгоднасьці больш жорсткіх санкцыяў да ўдзельнікаў руху, выказаў і свае пажаданьні:

(Інспэктар ДАІ: ) "Самі ведаеце — паток на дарогах павялічыўся. Таму абмежаваньні патрэбныя. Можа, нават паводле ўзросту; неабходнае больш грунтоўнае праходжаньне мэдкамісіі. І што тычыцца курсантаў: іспыты ледзьве здаў, і пра ўсё адразу забыўся. Яны ж таксама езьдзіць зусім ня ўмеюць. Правільнае рашэньне прыняў Менгарвыканкам: старыя машыны эвакуююць з двароў. Доўга ня езьдзіш — наперад, на стаянку".

Як стала вядома з крыніцаў у ДАІ, неўзабаве можа адбыцца адмысловы інструктаж супрацоўнікаў ДПС. У часе агляду аўтамабіля першачарговую ўвагу будуць зьвяртаць на адзнаку праходжаньня тэхагляду. Ад сёлета машыны старэйшыя за 10 гадоў мусяць будуць праходзіць тэхагляд штогоду. У статыстыцы аварыяў старыя і няспраўныя аўтамабілі складаюць 75%. Другім пунктам абавязковай увагі інспэктара ДАІ будзе наяўнасьць страхоўкі. У выпадку адсутнасьці і таго, і другога сума штрафу складзе пяць базавых велічынь — 60 тысяч рублёў.

У Беларусі амаль два мільёны транспартных сродкаў, за рулём якіх столькі ж кіроўцаў. Яшчэ мінімум пяць мільёнаў чалавек штодня робяцца ўдзельнікамі дарожнага руху як пасажыры ці пешаходы.

А парушаць правілы дарожнага руху ў Беларусі афіцыйна дазваляецца толькі Аляксандру Лукашэнку. Нават ягонае атачэньне, калі едзе на працу, мусіць стаяць у агульнай чарзе ці ў заторы на сьветлафоры ў чаканьні, пакуль пад завываньне сырэнаў і ў суправаджэньні эскорту Аляксандар Лукашэнка праедзе да сваёй рэзыдэнцыі

Ігар Карней, Менск
-10%
-25%
-15%
-55%
-5%
-5%
-90%
-10%
-20%
0069757