1. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  2. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  3. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  4. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  5. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  6. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  7. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  8. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  9. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  10. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  11. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  12. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  13. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  14. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  15. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  16. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  17. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  18. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  19. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  20. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  21. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  22. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  23. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  24. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  25. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  26. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  27. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  28. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  29. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  30. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко


Мы патэлефанавалі ў Варшаву і папрасілі пракамэнтаваць легітымізацыю Нацыянальнага сходу ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ старшыню Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту Зянона Пазьняка.

(Пазьняк: ) "Прызнаньне АБСЭ нелігітымнай "палаты" лукашэнкаўскага рэжыму – гэта ёсьць, калі казаць вобразна, іржавы нож у плечы незалежнай Беларусі. Калі коратка – Эўропа прадала Беларусь Маскве. Для мяне гэта ня ёсьць нечаканасьцю. Палітыка АБСЭ – гэта палітыка падвоеных стандартаў. Я асабіста, і Народны Фронт, які я ўзначальваю, змагаемся з гэтай палітыкай ужо пяць гадоў. Мы пра гэта пісалі, казалі, выступалі, заяўлялі паўсюдна і ўвесь час.

З 1998 году галоўнай мэтай Ганса Георга Віка, кіраўніка місіі АБСЭ ў Беларусі, было падрыхтаваць умовы для анэксіі Беларусі Расеяй. Былі пастаўленыя наступныя дзьве задачы: першае – разбурыць Беларускі Народны Фронт і стварыць "ненацыянальную апазыцыю", дзе будуць змагацца за дэмакратыю без сувэрэнітэту. І другое: выдаліць з палітыкі Сямёна Шарэцкага, бо гэта – адзіная кіруючая легітымная фігура ў беларускай уладзе. Фронт зьнішчыць не ўдалося, але сумесна з расейскай агентурай яго раскалолі. Усе мае адчайныя крокі ўратаваць Сямёна Шарэцкага ў палітыцы нічога, на жаль, не далі з той прычыны, што спадар Шарэцкі да канца сам не разумеў, што зь ім робяць. І пагадзіўся на выхад з палітыкі. Пасьля выдаленьня Шарэцкага Вік абвясьціў, што дзейнасьць Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня скончылася.

Цяпер, у кантэксьце стварэньня новай палітычнай восі Парыж-Бэрлін-Масква, адбылася легалізацыя гэтай падвоенай палітыкі АБСЭ. Для Беларусі гэта будзе азначаць легалізацыю анэксіі.

Нагадаю, што з 1992 году ідзе змаганьне за Беларусь з расейскім імпэрыялізмам. Вось сутнасьць канфлікту і ўсяго, што ў Беларусі адбываецца. Зьнешнія сілы змагаюцца за падпарадкаваньне і захоп Беларусі, а беларусам прапануюць змагацца за дэмакратыю. Клапаціцца пра валасы, а не пра галаву. Вось сутнасьць таксама падвойнай палітыкі АБСЭ ў Беларусі.

Што цяпер рабіць? Па-першае, мы не пагодзімся з такой палітыкай АБСЭ. Па-другое, мы павінны апэляваць да свайго грамадзтва... Па-трэцяе, мы павінны апэляваць да ЗША і Велікабрытаніі – гарантаў беларускага сувэрэнітэту – каб яны рэальна падтрымалі нашу свабоду і незалежнасьць.

І чацьвертае: мы, беларусы, мусім усьвядоміць, хто яшчэ не ўсьвядоміў, што ўсім трэба злучыцца вакол беларускай нацыянальнай ідэі і абараніць незалежнасьць дзяржавы. Нельга ўвесь час жыць ілюзіямі, што Расея ці Эўропа Беларусі дапамогуць. Не дапамогуць ні Расея, ні Эўропа. Сіла ў нас саміх. І мы можам рэалізаваць яе, калі толькі захочам. І гэта трэба рабіць".

Сяргей Навумчык, Прага
-10%
-15%
-21%
-5%
-10%
-50%
-40%
-30%
-40%
0069757