WWW.TUTBY.NEWS - наш запасной адрес на случай, если TUT.BY не открывается


/

"Быць беларусам – што гэта значыць?" — у супольным праекце Budzma.org i TUT.BY вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Павел Кашырын, арганізатар шматлікіх імпрэзаў і канцэртаў у Мінску, суарганізатар фестываляў "Рок-каранацыя" і "Рок па вакацыях".

— Быць беларусам — што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

— Справа ў там, што я напалову рускі, напалову беларус. Бацька мой з Расіі, а маці з Беларусі. І калі ў 16 гадоў паўстала пытанне, кім мяне запісаць у пашпарце, я адчуў, што я ўсё ж такі беларус. Я не магу дакладна адказаць, чаму так адбылося, але я проста задаў сабе пытанне, кім сябе адчуваю і што мне бліжэйшае. І я ўсё ж такі зразумеў, што мне бліжэйшая Беларусь. Думаю, уплыў беларускай мовы, літаратуры, музыкі, краявідаў адбіўся на мне. Беларускае ўва мне перамагло.

— Якія ўнікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

— Мне здаецца, што мы ўсе збольшага людзі аднолькавыя. Я не магу дакладна сказаць, чым, напрыклад, беларус адрозніваецца ад немца альбо англічаніна. Я сустракаўся і з англічанамі, і з немцамі. Яны таксама любяць і пасмяяцца, і выпіць, і патанчыць. Усё залежыць ад канкрэтнага чалавека. Няма аднолькава добрых і аднолькава дрэнных людзей. Хутчэй выхаванне і асяроддзе, у якім жывеш, уплываюць на характар чалавека.

— Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус — не беларус.

— Гэта існаванне Вялікага княства Літоўскага, дзейнасць нашых літаратараў, напрыклад, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, узнікненне БНР і БССР, Айчынная вайна.

Для мяне асабіста Чарнобыль — вельмі трагічная падзея. Праз аварыю на ЧАЭС захварэў на рак мой дзядуля. Ён і раней хварэў, але Чарнобыль яго дабіў.

— Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?

— Я і мая жонка ажаніліся ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. То бок мы адыгралі сучаснае вяселле ў народнай апрацоўцы. Гэта, думаю, добрая традыцыя. Таксама добрая традыцыя святкаваць Вялікдзень і Каляды. Але кожны сам для сябе вырашае, навошта гэта яму патрэбна. Ці гэта проста чарговы чырвоны дзень каляндара, ці нешта істотнае ў жыцці.

— Беларус без ведання мовы — беларус?

— Як па мне, дык чалавек, які лічыць сябе беларусам, павінен ведаць беларускую мову. Але калі чалавек прызвычаіўся размаўляць па-расійску, то не трэба яго прымушаць рабіць гэта па-беларуску. Ніхто не можа нікога прымусіць ведаць мову, святы, традыцыі, калі чалавек гэтага не хоча.

— Чым беларускім Вы ганарыцеся?

— Я ганаруся нашай зямлёй, бо яна прыгожая, нашай ежай, бо яна вельмі смачная.

А самая галоўная каштоўнасць беларусаў — гэта нашы жанчыны. Я вам кажу, самыя прыгожыя жанчыны ў свеце — гэта нашы беларускі. І ніхто мяне не пераканае ў адваротным.

— Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў і ва ўсім свеце?

— У нас вельмі мілагучная мова. Калі чалавек добра размаўляе па-беларуску, то здаецца, што ён не гаворыць, а пяе.

— Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?

— Будучыня нашай Беларусі будзе залежаць толькі ад людзей. Ёсць шмат людзей, якія бачаць будучыню нашай краіны іншай, але ёсць, на жаль, і тыя, якія гэтага не бачаць. Мая будучыня Беларусі — гэта вяртанне да тых гістарычных і культурных каштоўнасцяў, якія робяць нас унікальнымі і адметнымі.
 
Быць беларусам: Андрусь Такінданг >>>
Быть белорусом: Светлана Бень >>>
Быть белорусом: Тамара Сидоренко >>> 
Быть белорусом: Валентина Киселева >>>
Быць беларусам: Андрэй Кудзіненка >>>
Быць беларусам: Люся Лушчык >>>  
Быць беларусам: Вецер Механічны >>> 
Быць беларусам: Васіль Стражаў >>> 
Быць беларусам: Ігар Сарокін >>>  
Быць беларусам: Яўген Калмыкоў >>> 
Быць беларусам: Уладзімір Беражкоў >>> 
Быць беларусам: Алег Латышонак >>> 
Быть белорусом: Сергей Фещенко >>> 
Быць беларусам: Андрэй Курэйчык >>> 
Быть белорусом: Анна Шаркунова >>> 
Быть белорусом: Вадим Матулис >>> 
Быть белорусом: Инна Афанасьева >>> 
Быть белорусом: Василий Коктыш >>> 
Быць беларусам: Сяргей Ганчар >>> 
Быть белорусом: Алексей Хлестов >>> 
Быть белорусом: Жанна Тройно >>> 
Быть белорусом: Юрий Зиссер >>>
Быць беларусам: Ігар Гулюк >>>
-15%
-50%
-20%
-17%
-10%
-20%
-25%
-10%
-10%
-25%
-50%