177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  2. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  3. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  4. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  5. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  6. Лукашенко подписал законы о недопущении реабилитации нацизма и противодействии экстремизму. Что изменится?
  7. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  8. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  9. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  10. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  11. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  12. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  13. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  14. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  15. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  16. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  17. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  18. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  19. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  20. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  21. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  22. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  23. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  24. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  25. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  26. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  27. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  28. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  29. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  30. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок


Звольнены дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасьці Міністэрства эканомікі Генадзь Падгорны — "за неаднаразовае парушэньне працоўных абавязкаў". Адпаведную пастанову Савету Міністраў падпісаў яшчэ 10 лютага прэм’ер Генадзь Навіцкі. За што канкрэтна спадара Падгорнага пазбавілі пасады, ніхто не тлумачыць.

Як піша сьвежы нумар штотыднёвіка "Белорусская газета", урадавая крыніца паведаміла, што звальненьне дырэктара фонду дзяржмаёмасьці зьвязанае з продажам беларускага пакету акцыяў кампаніі "Слаўнафта". Амаль 11 адсоткаў акцыяў гэтай расейска-беларускай кампаніі былі прададзеныя адзінаму ўдзельніку аўкцыёну — "Слаўнафтабанку", які ёсьць даччынай фірмай "Слаўнафты", — за 207 мільёнаў даляраў. Беларускія ўлады спадзяваліся атрымаць за гэты пакет на 40–100 мільёнаў даляраў больш.

Гэта нібыта й выклікала абурэньне Аляксандра Лукашэнкі, які, паводле "Белорусской газеты", на наступны дзень пасьля звальненьня дырэктара фонду дзяржмаёмасьці пабачыў яго падчас сустрэчы з урадам і спытаўся: "А што ён тут робіць?" Паводле сьведкі, спадар Лукашэнка далей заявіў, што Беларусь згубіла падчас продажу "Слаўнафты" 47 мільёнаў даляраў.

Але Лукашэнкава прэсавая сакратарка Натальля Пяткевіч гэтае паведамленьне не пацьвярджае:

(Пяткевіч: ) "Я ня чула такой заявы прэзыдэнта на нарадзе. Заява прэзыдэнта, якую вы падалі, на нарадзе ня мела месца".

Апытаныя "Белорусской газетой" экспэрты заяўляюць, што продаж быў праведзены правільна й што калі б ён адбыўся пазьней, пасьля продажу расейскага пакету з трох чвэрцяў акцыяў "Слаўнафты", дык беларускія акцыі ўвогуле б ніхто не купіў. Аднак некаторыя іншыя адмыслоўцы мяркуюць, што прэтэнзіі да спадара Падгорнага могуць мець грунт.

Цікава, што ў дзень звальненьня спадара Падгорнага пытаньні разьдзяржаўленьня маёмасьці зь ягоным непасрэдным начальнікам — міністрам эканомікі й віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым — абмяркоўвала місія Міжнароднага валютнага фонду. Пасьля сустрэчы зь віцэ-прэм’ерам 10 лютага кіраўнік місіі Томас Рычардсан заявіў:

(Рычардсан: ) "Мы думаем, што важна рухацца наперад з прыватызацыяй, але рабіць гэта такім шляхам, які зьяўляецца празрыстым, канкурэнтным і арыентаваным на атрыманьне як мага большых паступленьняў у бюджэт. Адна зь ідэяў, якія мы абмеркавалі, — гэта мажлівасьць стварэньня прыватызацыйнага фонду, дзе б акумуляваліся паступленьні ад прыватызацыі, якія потым выдаткоўваліся б зь цягам часу на важныя, доўгатэрміновыя сацыяльныя патрэбы".

Томас Рычардсан дадаў, што такі прыватызацыйны фонд меў бы кантралявацца парлямэнтам, як і дзяржаўны бюджэт. Пакуль жа вядома, што падчас продажу беларускай часткі "Слаўнафты" канкурэнтаў адзіны пакупнік ня меў, а на што пойдуць атрыманыя за гэты пакет грошы — ніхто ня ведае.

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, куды зьвяртаўся па тлумачэньні дырэктар фонду дзяржмаёмасьці, таксама ня ведае прычыну яго звальненьня. Афіцыйны прадстаўнік КГБ Аляксандар Базанаў кажа:

(Базанаў: ) "Буйныя інвэстыцыйныя праграмы суправаджаюцца дзейнасьцю КГБ. Я ня ведаю, ці мела гэта месца ў гэтым выпадку. Але мы да Падгорнага дачыненьня ня маем і рашэньні ўраду не камэнтуем".

На думку іншых людзей, зь якімі я паразмаўляў, ніякага дачыненьня ён да "Слаўнафты" ня мае.

З гэтай заявай спадара Базанава з КГБ супадае вэрсія Аляксандра Трызонава, дарадцы віцэ-прэм’ера Кабякова:

(Трызонаў: ) "Ведаеце, яго звольнілі за неаднаразовыя парушэньні ў ягонай працы. Ведаю, што за "плённую працу" ў адваротным сэнсе".

Юры Сьвірко, Менск
-10%
-20%
-15%
-30%
-20%
-40%