Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Фірма "Velcom" паведамляе пра больш як 420 тысяч кліентаў, "МТС" — пра больш як 60 тысяч, "БелСел" — пра прыблізна 21 тысячу кантрактаў. Аднак насамрэч абанэнтаў мабільных тэлефонаў у Беларусі можа быць менш за агучаныя 500 тысяч.

Афіцыйная колькасьць карыстальнікаў сотавых тэлефонаў у сярэдзіне лютага перавысіла 500 тысяч. Кампанія "МТС" 14 лютага паведаміла пра тое, што на гэты момант яе абанэнтамі сталі больш за 60 тысяч жыхароў Беларусі. Першы сотавы апэратар "БелСел" заяўляе пра прыблізна 20 тысяч кантрактаў з абанэнтамі сеткі старога стандарту NMT-450 ды амаль 1 тысячу кліентаў новага — cdma2000.

На сайце найбуйнейшага беларускага апэратара са студзеня вісіць абвестка: "Абанэнтаў "Velcom" — 420 тысяч!" Аднак больш канкрэтных і сьвежых зьвестак у гэтай кампаніі атрымаць не ўдалося. Паводле некаторых экспэртаў, гэтая колькасьць можа быць завышаная.

Адзін з супрацоўнікаў фірмы "БелСел" заявіў Радыё Свабода, што калі б ягоная фірма карысталася той жа мэтодыкай падліку, што й "Velcom", дык тады б у "БелСел" было б "каля 60–70 тысяч абанэнтаў". Паводле яго, "Velcom" дагэтуль лічыць усіх сваіх абанэнтаў — нават тых, каго ўжо адключылі за няўплату.

Юры Сьвірко, Менск