Павел Свярдлоў,

Дыплом доктара лівійскі лідар атрымаў "за значны ўнёсак у развіццё адукацыі і навукі".



Лідар Вялікай лівійскай рэвалюцыі Муамар Кадафі з'яўляецца ганаровым доктарам Беларускага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Кіраўнік краіны, у якой на падаўленне дэманстрацыяў днямі былі кінутыя войскі, атрымаў гэтае званне "за значны ўнёсак у развіццё адукацыі і навукі, а таксама за ўмацаванне супрацоўніцтва паміж ВНУ Беларусі і Вялікай сацыялістычнай народнай лівійскай Арабскай Джамахірыяй".

"Летась яму сапраўды быў уручаны дыплом ганаровага доктара, - распавялі Еўрарадыё ва ўніверсітэце. - Кадафі заслугоўвае яго, бо мы працуем з Лівіяй (а дакладней - з амбасадай гэтай краіны) з 2002 года. Спачатку быў Цэнтр дыпломнай адукацыі, зараз існуе Народнае бюро. Увесь гэты час мы паспяхова рыхтуем кадры вышэйшай навуковай кваліфікацыі для Лівіі. Муамар Кадафі - галоўны кіраўнік нашага супрацоўніцтва з боку Лівіі".



Нагадаем, у Лівіі ўжо некалькі дзён не суцішаюцца масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыма, які больш за 30 гадоў таму ўсталяваў у краіне Муамар Кадафі. Учора лівійскія ВПС нанеслі авіяўдар па Трыпалі. На вуліцах Бенгазі, вялікую частку якога (па неправераных звестках) кантралююць дэманстранты, салдаты не саромеючыся выкарыстоўваюць супраць людзей аўтаматычную зброю, уключна з буйнакалібернымі кулямётамі, і нават ракеты. 
{banner_819}{banner_825}
-10%
-30%
-20%
-10%
-25%
-50%
-10%
-21%
-10%
-10%