/

"Быць беларусам – што гэта значыць?" — у супольным праекце Budzma.org i TUT.BY вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Андрусь Такінданг, музыка, мастак, паэт і вядучы.

- Быць беларусам – што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

- Беларус – гэта не толькі адзнака ў пашпарце. Гэта хутчэй тычыцца самасвядомасці чалавека, яго самавызначэння. Зараз такі свет, што людзі жывуць і ў Амерыцы, і ў Кітаі, і ў Нямеччыне, таму нельга абмяжоўваць самасвядомасць чалавека тэрыторыяй альбо адзнакай у пашпарце.

- Якія ўнікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

- Асабіста я заўважыў, што беларусы скіраваныя на сябе і асцярожныя ў выказваннях. Тыя ж палякі альбо афрыканцы больш адкрытыя суразмоўцы, а беларус сам сабе на розуме. Часам гэта пераўтвараецца ва ўнутраную скаванасць, але такія паводзіны можна патлумачыць праз нашу гісторыю.
Можна, напрыклад, граць канцэрт у Варшаве, дзе зусім незнаёмая публіка, але людзі заводзяцца з другой песні. Беларусы на канцэртах заводзяцца з чацвёртай песні.

- Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус — не беларус.

- Кожны школьнік ведае пра Грунвальдскую бітву 1410 года. Гэтая дата гаворыць нам не толькі аб ваеннай перамозе над ворагам, але і пра тое, што існавала такая магутная дзяржава, як Вялікае княства Літоўскае.

Таксама важна памятаць пра паўстанне Кастуся Каліноўскага, пра пачатак дзевяностых, калі Беларусь атрымала незалежнасць.

Для мяне асабіста вельмі важная падзея ў гісторыі краіны – гэта абарона святыняў Беларусі, бо гэта вызначае нашу нацыю. Калі народ будзе бараніць не толькі сваю каўбасу, але сваю культуру і веру, тады ён будзе сапраўды народам.

- Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?

- Толькі добрыя традыцыі, бо яны грунтуюцца на натуральнай патрэбе чалавека. Калі чалавек разумее, адкуль паходзіць тая ці іншая традыцыя, то яна робіцца жывой. То бок, не пераўтварацца ў забабон ці звычку. Напрыклад, у некаторых сем’ях дзеці цалуюць рукі сваіх бацькоў, бо шануюць іх. Існуе таксама традыцыя не вітацца праз парог. Наколькі яна слушная, кожны вырашае сам. Магчыма, гэта ўжо стала проста добрым тонам.

- Беларус без ведання мовы — беларус?

- Канешне, беларус. Нельга адмаўляцца ад тых людзей, якія не валодаюць беларускай мовай, але цягнуцца да яе, цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай. То бок, іх душа адгукаецца на беларускую мову на генетычным узроўні. Зразумела, трэба такіх людзей прымаць, бо мы становімся ад гэтага толькі багацейшымі.

- Чым беларускім Вы ганарыцеся?

- Памятаю, калі на канцэрце ў Польшчы, падчас якога выступала мноства гуртоў з ўсёй Еўропы, на сцэну выйшла этна-трыа "Троіца", мне хацелася тады сказаць: "Глядзіце, вось гэта беларусы!".

Зразумела, трэба ганарыцца нашымі прыгажунямі, бо калі ты ідзеш па Менску, здаецца, што трапіў на конкурс прыгажосці. І гэта адзначаю не я адзін, а таксама людзі, якія прыязджаюць да нас.

- Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў і ва ўсім свеце?

- Адметнасць народу складае яго культура: мастацтва, жывапіс, літаратура, музыка, мова. Яны робяць нас адметнымі сярод суседзяў. Гэта вельмі класна, што ў кожнага народа ёсць нешта сваё, таму што разнастайнасць культур узбагачае ўвесь свет.

- Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?

- Не так даўно я чытаў апавяданне, дзе апісваецца, як Вітаўту давезлі карону і адбылася яго каранацыя. Насамрэч, усе мы ведаем, што каранацыі Вітаўта не было, таму што карону скралі па дарозе. Зараз мы жывем ў такой дзяржаве, дзе важнай датай для нас з’яўляецца дата каранацыі Вітаўта. Хацелася б, каб гэтая каранацыя ўсё ж такі адбылася. Не адбылася яна ў ХV-м стагоддзі, будзем спадзявацца, што адбудзецца ў ХХІ-м. 

Быть белорусом: Светлана Бень >>>
Быть белорусом: Тамара Сидоренко >>> 
Быть белорусом: Валентина Киселева >>>
Быць беларусам: Андрэй Кудзіненка >>>
Быць беларусам: Люся Лушчык >>>  
Быць беларусам: Вецер Механічны >>> 
Быць беларусам: Васіль Стражаў >>> 
Быць беларусам: Ігар Сарокін >>>  
Быць беларусам: Яўген Калмыкоў >>> 
Быць беларусам: Уладзімір Беражкоў >>> 
Быць беларусам: Алег Латышонак >>> 
Быть белорусом: Сергей Фещенко >>> 
Быць беларусам: Андрэй Курэйчык >>> 
Быть белорусом: Анна Шаркунова >>> 
Быть белорусом: Вадим Матулис >>> 
Быть белорусом: Инна Афанасьева >>> 
Быть белорусом: Василий Коктыш >>> 
Быць беларусам: Сяргей Ганчар >>> 
Быть белорусом: Алексей Хлестов >>> 
Быть белорусом: Жанна Тройно >>> 
Быть белорусом: Юрий Зиссер >>>
Быць беларусам: Ігар Гулюк >>>
{banner_819}{banner_825}
-16%
-50%
-20%
-21%
-30%
-21%
-20%
-20%