Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Урон, нанесены Беларусі ў выніку аварыі на чарнобыльскай АЭС, складае 235 млрд. рублёў. Пра гэта заявіў у чацьвер на міжнародным навуковым форуме па Чарнобылі старшыня Камітэту па праблемах наступстваў катастрофы на ЧАЭС пры Савміне Беларусі Ўладзімер Цалко

Ён адзначыў, што радыёактыўнаму забруджваньню падверглася каля 20% агульнай плошчы сельскагаспадарчых палеткаў Беларусі, а таксама прыкладна чвэрць ляснога фонду рэспублікі, паведаміла "Интерфаксу" прэс-сакартар камітэту Тацяна Храпіна.

Зараз у Беларусі каля 2800 населеных пунктаў знаходзіцца на забруджанай цэзіям тэрыторыі. У.Цалко падкрэсьліў, што якасьць прадуктаў харчаваньня асабістых гаспадарак выклікае сур’ёзную закляпочанасьць.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС адбылася 26 красавіка 1986 году.
,