168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»
  2. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  3. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  4. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  5. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  6. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  7. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  8. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  9. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  10. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов и помочь им (в том числе финансово)
  11. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  12. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  13. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  14. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  15. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  16. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  17. Из-за длинных майских выходных скорректировали график выплаты пенсий и пособий
  18. СМИ назвали фамилию еще одного возможного фигуранта по «делу о госперевороте»
  19. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  20. В День Победы над Минском пролетят самолеты и вертолеты всего двух моделей. Рассказываем почему
  21. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  22. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  23. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  24. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  25. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  26. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  27. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  28. Одежду и аксессуары с лого TUT.BY теперь можно купить онлайн. Рассказываем как
  29. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  30. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко


Зміцер Лукашук,

2 гады ён адсядзеў на “хіміі”, а цяпер павінен выплаціць 30 мільёнаў. Сваю віну кіроўца прызнае, але лічыць, што плаціць павінны і супрацоўнікі ДАІ.

35-гадовы мінчанін Алег Наркевіч дабіваецца, каб супрацоўнікі ДАІ выплацілі аўтамабільным страхоўшчыкам частку грошай за разбітыя машыны. 7 кастрычніка 2007 года Алег ехаў нападпітку за рулём легкавушкі і не спыняўся па патрабаваннях ДАІ. На Мінскай кальцавой дарозе ў раёне развязкі з Лагойскім трактам інспектары выставілі супраць яго “жывы шчыт”. У выніку Наркевіч пратараніў 5 машын. На судзе ён віну прызнаў. За адмову спыніцца і кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане яго асудзілі на 3 гады “хіміі” і на 5 гадоў пазбавілі правоў кіроўцы.

Пакаранне Алег адбываў у Мінску. Кажа, і міліцыянты, і калегі па няшчасці ставіліся да яго добра, нават з гумарам: далі мянушку “брат Менцюка”.

Алег Наркевіч: “Я не злачынца, таму стаўленне міліцыі было да мяне добразычлівае, нармальнае. Тым больш, што пасля маёй аварыі здарылася гэта ДТЗ на Слуцкай шашы з Менцюком - і мяне ўсе супрацоўнікі, у якіх я праходзіў адбыццё пакарання, называлі “братам Менцюка”.



Акрамя “хіміі”, Алег мусіў выплаціць каля 50 мільёнаў кампенсацый і штрафаў.

Алег Наркевіч: “10 мільёнаў іска Стасу Аляксееву - пацярпеламу (яго “Таўрыя” пасля аварыі не падлягала рамонту - Еўрарадыё), 3 мільёны 600 тысяч - за шпіталь, што гэты Стас лячыўся. За шпіталь я заплаціў адразу, 10 мільёнаў утрымлівалі з заробку. Страхавая фірма выставіла пазней рахунак у 27 мільёнаў 141 тысячу. Частку я выплаціў - і засталося, я лічыў месяц таму, дзесьці 12 мільёнаў 800 тысяч”.

З-за штрафаў і выплат, цяжкага фінансавага становішча ад Алега Наркевіча сышла нявеста.

Алег Наркевіч: “Я збіраўся ажаніцца, але пасля гэтага выпадку дзяўчына зразумела, што ў мяне вялікія фінансавыя цяжкасці. Неяк мы зайшлі ў краму пасля гэтага ДТЗ: у гэтым адмовіць давялося, у гэтым. “Бачыш, кажа, раней заходзілі ў краму і - бяры, што хочаш, грошай у цябе хапала, а зараз у цябе грошай няма!”. І вось 21 сакавіка мяне накіравалі ў выпраўленчую ўстанову, а 22 сакавіка яна вярнулася да свайго былога мужа, з якім развялася. Зараз у яе жыццё склалася: выйшла замуж за свайго былога мужа, нарадзіла дзіця і жыве шчасліва”.

А вось у самога Алега жыццё ніяк не наладзіцца, нягледзячы на тое, што на волю ён выйшаў паводле амністыі праз 2 гады пасля суда. Былому дальнабойшчыку ўдалося ўладкавацца на працу толькі на завод. З заробкам у 850 тысяч штомесяц ён плаціць па 500 тысяч. І таму “брат Менцюка” задумаўся над тым, чаму плаціць вымушаны ён адзін, а не супрацоўнікі ДАІ, якія выставілі “жывы шчыт” з цывільных аўтамабіляў.

“Зараз у мяне такое становішча, што і жыць няма за што. Працую на МАЗе, з заробкамі вельмі цяжка, - скардзіцца Алег. - Зразумела, цалкам мая віна ў тым, што я сеў за руль у нецвярозым стане. Але я хацеў бы, каб гэтае аўтаздарэнне не засталося ў цені. І я б хацеў, каб супрацоўнікі ДАІ выплацілі хаця б частку таго пазову, які плачу я”.



З тым, што адказваць павінна і ДАІ, згодныя і кіроўцы, аўтамабілямі якіх перакрывалі дарогу нецвярозаму Алегу Наркевічу. Як расказаў Еўрарадыё Станіслаў Аляксееў, машынай якога перагароджвалі шлях, пацярпелыя звярталіся з адпаведнымі заявамі ў праваахоўныя органы і суд. Але безвынікова. А ў адмовах сцвярджаецца, што ніхто з супрацоўнікаў ДАІ не прымушаў кіроўцаў спыняцца на Кальцавой.

Станіслаў Аляксееў: “Адмовілі нам, справа да суда не дайшла - проста была адмова. Я ўжо не памятаю, што там дакладна было напісана ў адмове, але там было пададзена так, што мы самі спыніліся, нас спецыяльна ніхто не спыняў”.

Супрацоўніца прэс-службы рэспубліканскай ДАІ Ганна Банадык адзначае, што дарожную інспекцыю ніякім чынам не тычацца прэтэнзіі страхоўшчыкоў да Алега Наркевіча. Маўляў, калі яму нешта не падабаецца, хай судзіцца з страхавымі кампаніямі, а не выстаўляе прэтэнзіі міліцыянтам.

Ганна Банадык: “Тут мы ўвогуле ніякіх адносінаў не маем. Ён павінен судзіцца са страхоўшчыкамі, падаваць у суд. Але мы нават не ведаем, які тут парадак”.

Дарэчы, супрацоўнікаў ДАІ Генадзя Дарагакупца і Аляксея Ліхтаровіча, якія спынялі “жывым шчытом” п’янага Рамана Менцюка, не толькі звольнілі з працы. Суд пастанавіў спагнаць з абодвух болей за 21 мільён рублёў, альбо амаль па 6 тысяч долараў з кожнага, на карысць пацярпелых. Тады “справа Менцюка” набыла вельмі шырокі рэзананс. А вось здарэнне з Алегам Наркевічам, якое адбылося раней, засталося ў цяні. І пра лёс міліцыянераў, якія яго спынялі, супрацоўніца прэс-службы ДАІ нічога не ведае.

Цяпер Наркевіч думае, якім чынам прыцягнуць ДАІ да выплаты грошай страхоўшчыкам. Магчыма, напіша наглядную скаргу ў Вярхоўны суд і абласную пракуратуру. А вось Станіслаў Аляксееў, нягледзячы на тое, што пашкоджаная падчас аварыі нага ў яго так і не зажыла, звяртацца са скаргамі на ДАІ больш не будзе. 16 лютага хлопца павезлі на чарговую аперацыю. Ужо лежачы на каталцы, ён сумна заўважыў, што “не бачыць сэнсу траціць грошы на адваката і спрабаваць дабіцца немагчымага”

-10%
-15%
-15%
-30%
-22%
-10%
-20%
-20%
-35%
-14%
-10%