Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Нядобры знак для міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава. Першая на новай пасадзе прэсавая канфэрэнцыя й першая пад ягоным старшыняваньнем калегія МУС па выніках працы міліцыянтаў за мінулы год, была азмрочаная літаральна крывавым інцыдэнтам.

Журналісты, якія прыйшлі на прэсавую канфэрэнцыю, убачылі ў будынку МУС жудаснае відовішча. Вядомы праваабаронца й журналіст Валеры Шчукін ляжаў ніцма на падлозе, зь ягонае нагі ручаём лілася кроў, а двое міліцыянтаў моцна трымалі Шчукіна за рукі, баючыся, што, нават паранены, ён паспрабуе прарвацца на прэсавую канфэрэнцыю.

Як высьветлілася, сп. Шчукін параніў нагу падчас штурму будынку МУС. Прэсавая служба Міністэрства адмовілася акрэдытаваць яго на сустрэчу генэрала Навумава з журналістамі, і былы афіцэр-падводнік вырашыў прарвацца празь міліцэйскі кардон. Аднак сілы былі няроўныя. На Шчукіна накінуліся ажно чатыры міліцыянты й павалілі яго на падлогу. Але Валеры Шчукін не здаваўся. Пачалася валтузня, у выніку якой нястомны праваабаронца пабіў у будынку МУС двое шкляных дзвярэй і моцна парэзаўся аб выбітую шыбу. Зрэшты міліцэйскае кіраўніцтва менш чым за гадзіну зьліквідавала вынікі гэтае бойкі: за час, пакуль доўжылася прэсавая канфэрэнцыя, міліцыянтам удалося ня толькі шпіталізаваць Шчукіна, змыць кроў на падлозе, але й зашкліць пашкоджаныя дзьверы.

Тым ня менш першая прэсавая канфэрэнцыя міністра Навумава была азмрочаная. Хоць сам генэрал спрабаваў стварыць у вачох прадстаўнікоў мас-мэдыяў вобраз шчырага й адкрытага міністра. Аднак сапраўдная натура галоўнага міліцыянта выявілася вельмі хутка, як толькі зайшла размова аб справе апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага.

Міністар унутраных справаў загадкава заявіў, што па гэтай справе ёсьць нейкія новыя падрабязнасьці. Але тут жа катэгарычна адмовіўся нешта паведаміць, спаслаўшыся на таямніцу сьледзтва. А яшчэ генэрал паскардзіўся журналістам, што на яго як на кіраўніка апэратыўна-сьледчае групы па гэтак званых "гучных" справах ціснуць. І хто б вы думалі?! Прэзыдэнт і рэспубліканская Пракуратура.

Насьцярожвае тое, што Ўладзімер Навумаў адмовіўся даць адказ на пытаньне, ці жывы зараз Зьміцер Завадзкі ды іншыя зьніклыя бязь вестак. Генэрал Навумаў наагул заявіў журналістам, што "мы б не хацелі, каб у нашай краіне акцэнтавалася ўвага на пэўных асобах, якія прапалі бязь вестак".

Калі ж журналісты акцэнтавалі ўвагу міністра й ягонага намесьніка, кіраўніка Сьледчага Камітэту Леаніда Глухоўскага на іншых, вядомых у краіне апазыцыянэрах, якіх перасьледуюць улады, то й тут атрымалі маласуцяшальны адказ. Гэтак, па словах Леаніда Глухоўскага, Андрэю Клімаву, які знаходзіцца ў турме, наўрад ці, удасца выйсьці на волю ў зьвязку з увядзеньнем новага Крымінальнага Кодэксу. Справа Клімава пад гэтую "кодэксавую амністыю" не падпадае.

Ня будзе спынены й крымінальны перасьлед былога кіраўніка ўраду Міхаіла Чыгіра. Як паведаміў Леанід Глухоўскі, ягоныя падначаленыя зараз сканчаюць справу Міхаіла Чыгіра, якая напрыканцы мінулага году была вернутая Вярхоўным Судом на дадатковае расьсьледаваньне.

Апроч таго, супраць Міхаіла Чыгіра вядзецца яшчэ адна крымінальная справа. Як лічыць сьледзтва, сп. Чыгір не заплаціў у беларускі бюджэт падаткаў, калі працаваў у Маскве ў прадстаўніцтве замежнае фірмы. У хуткім часе, паводле словаў Глухоўскага, і гэтая справа будзе накіраваная ў суд, нават калі Чыгір заплаціць патрабаваную суму падатковай інспэкцыі.

Адзінай абнадзейвальнай навіною на прэсавай канфэрэнцыі была інфармацыя пра тое, што дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Ўладзімер Кудзінаў можа неўзабаве выйсьці на волю. Бо, па новым Крымінальным Кодэксе, за злачынства, якое інкрымінавалася Кудзінаву (нагадаем, што ён быў асуджаны за нібыта спробу даць хабар міліцыянту), прадугледжваецца больш мяккае пакараньне. Па словах Леаніда Глухоўскага, справа Кудзінава, у ліку іншых 700 крымінальных справаў, ужо перададзеная на перагляд у судовыя інстанцыі.

Ян Мікалаеў

Радыё Рацыя