1. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  2. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  3. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  4. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  5. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  6. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  7. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  8. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  9. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  10. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  11. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  12. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  13. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  14. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  15. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  16. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  17. В Будславе горел знаменитый костел, повреждена часть крыши
  18. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  19. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  20. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  21. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  22. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  23. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  24. День Победы, выплаты, декрет «о коллективном президенте», пожар в костеле, стрельба в школе — все за выходные
  25. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  26. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  27. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  28. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  29. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  30. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Радуница на маленьких кладбищах Минска


Працоўны калектыў "Белтрансгазу" даў згоду на акцыянаваньне, хаця супрацоўнікі змогуць набыць ня больш за 2% акцыяў. Прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду Томас Рычардсан заклікае беларускія ўлады зрабіць увесь працэс разьдзяржаўленьня прадпрыемстваў празрыстым.

У аўторак агульны сход прадстаўнікоў "Белтрансгазу", які праходзіў у ведамасным доме адпачынку "Алеся" каля Радашкавічаў, ухваліў пераўтварэньне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. Гэта мусіць быць зроблена да 1 красавіка сёлета, а да 1 ліпеня плянуецца стварыць на базе "Белтрансгазу" супольнае прадпрыемства з расейскім "Газпрамам".

Як заявіла адміністрацыя "Белтрансгазу", прадаваць акцыі будуць альбо на аўкцыёнах, альбо — і гэта больш верагодна — інвэстыцыйным шляхам, паводле падпісанага 12 красавіка 2002 году беларуска-расейскага міжурадавага пагадненьня.

Доля працоўнага калектыву "Белтрансгазу", які цяпер налічвае больш за 4 тысячы чалавек, складзе ўсяго 1–2% статутнага фонду адкрытага акцыянэрнага таварыства.

Адміністрацыя не хавае, што пасьля пераўтварэньняў чакаецца скарачэньне колькасьці працоўных. Пакуль жа супрацоўнікам абвесьцілі, што кожны зь іх зможа набыць акцыі на суму ня больш як 100 базавых велічыняў — гэта зараз 1 мільён 200 тысяч рублёў, ці каля 600 даляраў. Такое ж права маюць пэнсіянэры гэтага прадпрыемства — мужчыны, якія адпрацавалі ў "Белтрансгазе" 10 гадоў, і жанчыны, якія маюць стаж ня менш за 7 гадоў.

50% акцыяў плюс адна застануцца ў руках беларускай дзяржавы.

Усе гэтыя зьвесткі кіраўніцтва "Белтрансгазу" трымае ў сакрэце, што выклікае занепакоенасьць міжнародных структураў, у тым ліку Міжнароднага валютнага фонду. Кіраўнік місіі фонду Томас Рычардсан з нагоды акцыянаваньня "Белтрансгазу" заявіў:

(Рычардсан: ) "Акцыянаваньне — гэта не прыватызацыя. Акцыянаваньне — гэта тое, што вы робіце на пачатку пераходнага этапу, каб падрыхтавацца да прыватызацыі. І важна, каб гэты працэс не спыняўся, таму што бяз гэтага прадпрыемствы насамрэч застаюцца падразьдзяленьнямі тых міністэрстваў, якія фактычна кантралююць іх.

Што да "Белтрансгазу", я думаю, што ў гэтым пляне акцыянаваньне будзе крокам у правільным напрамку. "Белтрансгаз" — гэта вельмі важная фірма ў Беларусі, і я думаю, што важна ацаніць яе актывы й пасівы з выкарыстаньнем міжнародна прызнаных кансультантаў і бугальтарскіх фірмаў, каб мець магчымасьць вызначыць, колькі яна каштуе".

Тым часам урад Беларусі ўжо абвесьціў, што асноўныя фонды "Белтрансгазу" каштуюць каля 600 мільярдаў рублёў (гэта 300 мільёнаў даляраў), газаразьмеркавальныя станцыі — 29 мільярдаў рублёў (каля 15 мільёнаў даляраў), а падземныя сховішчы газу — 56 мільярдаў рублёў (28 мільёнаў даляраў).

Хто так ацаніў кошт сыстэмы магістральных газаправодаў Беларусі — невядома. Таму Міжнародны валютны фонд і заклікае афіцыйны Менск праводзіць акцыянаваньне адкрыта, карыстаючыся паслугамі міжнародных фірмаў.

Юры Сьвірко, Менск
-50%
-10%
-40%
-15%
-10%
-15%
-20%
-20%
-70%
0069757